Астроўскі. Царква Прасвятой Багародзіцы.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Свіслацкі Р., Астроўскі.
0
227
24.11.2024
Апісанне
У пасёлку Астроўскі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці ёсць каменная праваслаўная царква, якая асвечана ў гонар Прасвятой Багародзіцы. Храм пабудаваны ў 19 стагоддзі па тыпавым праекце ў псеўда–рускім стылі. Складаецца будынак з 4 асноўных частак. Над будынкам дамінуе шмат'ярусная вежа-званіца.
У савецкія часы пасля вайны царкву зачынілі і прыстасавалі пад гаспадарчы аб'ект. З развалам СССР вярнулі вернікам. Быў праведзены рамонт. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.05771688
Даўгата: 24.22868782
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
24.11.2024
Астроўскі. Царква Прасвятой Багародзіцы
У пасёлку Астроўскі ёсць каменная праваслаўная царква 19 стагоддзя. Храм Прасвятой Багародзіцы быў пабудаваны ў 1876 годзе. Царква каменная, пабудавана ў псеўда-рускім стылі па тыпавым праекце. У 19 стагоддзі было распрацавана некалькі тыпавых праектаў праваслаўных храмаў. Гэтыя праекты зацвердзіў свяшчэнны Сінод і іх будавалі па ўсёй тэрыторыі велізарнай Расійскай імперыі.
Царква складаецца з чатырох асноўных частак: бабінец, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над бабінцам шмат'ярусная вежа званіца. Вокны ў прытворы, малітоўнай зале і на вежы–званіцы аздоблены дэкаратыўнымі какошнікамі, як у старажытнарускіх храмах.
Царква працавала падчас польскай акупацыі і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Але ў часы ваяўнічага атэізму ў 1960 годзе праваслаўны храм зачынілі і будынак прыстасавалі пад гаспадарчыя патрэбы для збожжасховішчы. А потым тут быў мясцовы клуб з танцпляцоўкай. Пасля развалу Савецкага Саюза храм вярнулі вернікамі, былі сабраныя ахвяраванні на рамонт. У 1995 годзе царква пачала працаваць зноў.
Каментары
Усяго каментароў: 0