Знай свой край

Знай свой край

Мсцібава. Касцёл Яна Хрысціцеля

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі район, Мсцібава.

0

36

15.02.2025

Апісанне

У мястэчку Мсцібава пабудаваны мураваны касцёл Яна Хрысціцеля. Першы каталіцкі храм быў пабудаваны ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 15 – 16 стагоддзі. Мураваны ўзвялі касцёл у пачатку 20 стагоддзя з чырвонай цэглы ў стылі неаготыкі і неараманскім стылі з рысамі мадэрну. У храме маецца некалькі алтароў. У тым ліку ў галоўным алтары ёсць цудадзейны абраз Божай Маці. Перад касцёлам узведзена з жоўнай цэглы двухярусная брама – званіца. На вежы маецца звон пад назвай «Святы Ян Хрысціцель».

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.11368497
Даўгата: 24.25957584

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

15.02.2025

Мсцібава. Касцёл Яна Хрысціцеля

У цэнтры мястэчка Мсцібава Ваўкавыскага раёна знаходзіцца мураваны касцёл, які асвечаны ў гонар Святога Яна Хрысціцеля. Першы касцёл у мястэчку пабудаваны ў 15 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Па іншым звестакам першы касцёл заснавала каралева Бона Сфорца ў 16 стагоддзі і храм назвалі ў гонар Яна Хрысціцеля.

 Драўляны храм быў знішчаны шведскім войскам у 1700 годзе ў час Паўночнай вайны. На сродкі старасты Мсцібава Казіміра Агінскага касцёл драўляны аднавілі ў 1715 годзе.  У 1770 годзе праведзена рэканструкцыя храма.

У часы Расійскай імперыі ў 1849 годзе храм пашкоджаны ў час буры і быў адноўлены за сродкі паноў Талочкаў і Ельскіх.  Новы мураваны касцёл пачалі будаваць летам 1910 года. А дабудавалі ўжо ў часы Польскай дзяржавы ў 1922 годзе.

Сродкі на новы храм збіралі сярод прыхаджан. Помнік двухвежавая базіліка з трансептам. Мае трохгранную апсіду. Галоўны фасад складаецца з трох частак: трохвугольным шчытом завершана цэнтральная частка, а па бакам трохярусныя вежы. Вуглы вежаў галоўнага фасада, трансепта і апсіды маюць контрфорсы.

Інтэр'ер касцёла падзелены на тры нефа. Галоўны алтар створаны ў стылі неаготыкі і мае цудадзейны алтар абраза Маці Божай. Маецца яшчэ некалькі алтароў. Перад касцёлам пабудавана двухярусная вежа – званіца з жоўтай цэглы. 

Каментары

Усяго каментароў: 0