Знай свой край

Знай свой край

Хацькаўцы Новыя. Парэшткі сядзібы Ельскіх

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі район, Новыя Хацькаўцы.

0

32

15.02.2025

Апісанне

У Ваўкавыскім раёне ў мястэчку Хацькаўцы Новыя на беразе ракі захаваліся парэшткі сядзібы Ельскіх. Сядзіба была заснавана яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Ельскія ў 19 стагоддзі сфарміравалі сядзібу ў стылі класіцызму. Да нашага часу захаваўся вадзяны млын, парк, кухня, прыдарожная капліца. Будынкі ўзведзены з цэглы і бутавага камяня. І яшчэ некалькі будынкаў мураваных знаходзіцца ў руінах

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.08605183
Даўгата: 24.40094263

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

15.02.2025

Хацькаўцы Новыя. Парэшткі сядзібы Ельскіх

У мястэчку Хацькаўцы Новыя Ваўкавыскага павету захаваліся некалькі гаспадарчых пабудоў і парк ад былой сядзібы Ельскіх. Калісці ў часы Вялікага Княства Літоўскага мястэчка належыла Юндзілам, Белазорам, а потым Ельскім.

 Першы ўладальнік сядзібы з роду Ельскіх быў Адам Ельскі. Яго бацька Антоній Ельскі, а маці Фларэнціна Сегень. Адам Ельскі ажаніўся на Розе Кабылінскай і ў ніх пяцёра дачок і чацвёра сыноў. Пасля падзелу маёмасці сядзіба ў Хацькаўцы перайшла ў 1814 годзе да Фелікса Ельскага, які быў падкаморыям Валкавыскага ўеўда. Потым гаспадарыў тут яго брат Тадэвуш. Потым перайшло да яго сына Юзафа, які памёр у 1879 годзе.

З 1890 сядзібай валодаў Чэслаў, які меў за жонку Хелену з роду Булгак. Затым гаспадыняй была іх дачка Юзэфа Генрыета (1858 - 1934). Яе мужам быў кузэн, вядомы фінансіст Адам Ельскі (1838 - 1915).

У 1927 годзе, у часы Польскай дзяржавы, іх дочкі падзялілі маёнтак на тры часткі. А зямлі ў той час было 600 гектараў. Сядзіба перайшла да Яніны Верашчака (1885 – 1948), якая з мужам жыла ў сядзібе Вялікае Мажэйкава.

 Сядзіба была сфарміравана родам Ельскіх ў стылі класіцызму  на месцы старой сядзібы з часоў Вялікага Княства. У 1841 годзе ў сядзібе былі наступныя пабудовы: палац, бровар, два млыны і гаспадарчыя пабудовы. Да нашага часу захаваўся парк, вадзяны млын і дамба, некалькі гаспадарчых мураваных пабудоў цэлых і некалькі ў руінах

Каментары

Усяго каментароў: 0