Шылавічы. Касцёл Святой Троіцы
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі р, Шылавічы.
0
228
30.11.2024
Апісанне
Першы касцёл у мястэчку Шылавічы быў створаны ў 16 стагоддзі. Касцёл некалькі разоў аднаўлялі і перабудоўвалі. Мураваны храм быў узведзены ў пачатку 20 стагоддзя ў стылі неаготыкі. Вышыня вежы дасягае 55 метраў. Касцёл трохнефны з 3 алтарамі. Галоўны алтар выкананы ў стылі барока 18 стагоддзя. У савецкія гады пасля вайны касцёл зачынілі і тут быў склад. Зараз пасля рэстаўрацыі касцёл дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.1685969
Даўгата: 24.24371628
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
30.11.2024
Шылавічы. Касцёл Святой Тройцы.
Мястэчка Шылавічы вядома з 16-га стагоддзя, і іх гаспадарамі былі розныя вядомыя беларускія шляхецкія прозвішчы: Крупскія, Вольскія, Весялоўскія.
Першы касцёл тут быў пабудаваны ў пачатку 16 стагоддзя на грошы магнатаў Крупскіх. Касцёл асвяцілі ў гонар Святой Тройцы. У 1600 годзе пажар знішчыў драўляны касцёл. Крыстафер і Барбара Вольскія аднавілі каталіцкую святыню. Касцёл меў 3 алтары, а галоўны быў у 2 ярусы з Абразом Маці Божай. З 16 стагоддзя пры касцёле працавалі шпіталь і школа, якія заснаваны былі Весялоўскімі. У пачатку 19 стагоддзя драўляны касцёл быў перабудаваны і значна адноўлены. Побач была ўзведзена трох'ярусная вежа-званіца.
Каменны касцёл пабудавалі ў цэнтры мястэчка ў 1914 годзе. У перыяд Першай сусветнай вайны будынак храма быў значна пашкоджаны і адноўлены ўжо за польскім часам у 1927 годзе. У гэты перыяд парафія касцёла налічвала больш за 5 тысяч вернікаў.
У савецкі перыяд пасля вайны касцёл быў зачынены і прыстасаваны пад склад збожжасховішчы, цэменту і хімікатаў. Былі потым майстэрні па рамонце трактароў. Касцёл вярнулі каталікам толькі ў 1989 годзе і пачалася рэстаўрацыя будынка. Адчыніў свае дзверы касцёл зноў у 1993 годзе.
Касцёл трохнефавы аднавежавы з трохграннай апсідай. Над уваходам чатырох'ярусная вежа, завершаная шатром. Вышыня вежы 55 метраў. Вежа з контрфорсамі, мае дэкор стральчатыя і арачныя нішы. У архітэктуры касцёла выкарыстаны аркбутаны і нервюры.
У інтэр'еры 3 драўляныя алтары. Галоўны алтар створаны са старадаўняга алтара ў стылі барока, дзе знаходзіцца абраз Святой Тройцы, а ў другім ярусе была выява старажытнага абраза з выявай Ісуса, якая цяпер знаходзіцца ў Мінску ў Музеі старажытнабеларускай культуры. Бакавыя алтары выкананы ў стылі неаготыкі. Над уваходам ёсць хоры.
Каментары
Усяго каментароў: 0