Знай свой край

Знай свой край

Масты Правыя. Сядзіба

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Гродзенская вобл., Мастоўскі район, Масты Правыя.

0

75

10.02.2025

Апісанне

У мястэчку Масты Правыя каля горада Масты знаходзіцца сядзіба Азнабішыных. Мястэчка вядомае з 15 стагоддзя і было ўласнасцю многіх гаспадароў і ў тым ліку каралевы Боны Сфорца. У 18 стагоддзі была заснавана ў мястэчку сядзіба. У 19 стагоддзі гспадарамі сядзібы сталі Азнабішыны, якія напрыканцы 19 стагоддзя пабудавалі мураваны аднапавярховы палац. Пасля вайны ў доме была школа. У апошнія гады будынак перадалі пад праваслаўны маладзёжны місіянерскі цэнтр. Будынак адрэстаўраваны. Часткова застаўся парк і ліпавая алея.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.42435186
Даўгата: 24.62526552

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

10.02.2025

Масты Правыя. Сядзіба.

Недалёка ад раёнага горада Масты ёсць мястэчка Масты Правыя. Тут у невялікім паселішчы знаходзіцца сядзіба, старыя могілкі з капліцай і новы каталіцкі касцёл. Упершыню мястэчка ўпамінаецца ў 15 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У 1537 года мястэчка было ўласнасцю каралевы Боны Сфорцы.


 Пасля 1589 года мястэчка ўваходзе ў склад Мастоўскага ключа і становіцца цэнтрам воласці. Маёнтак Масты пачынаючы з 1801 года належыць Францішке Карлаўне Веленінавай, як спадчына ад бацькі. Муж яе быў сапраўдным стацкім саветнікам. Маёнтак раўмяшчаўся на двух берагах ракі Нёман і ў 1845 годзе складалася з хутара Сорак, вёскі Вялікія Стэфанішкі і фальварка Масты. Мелася 4.472 дзесяціны зямлі і 1.086 душ сялян. У 1857 годзе частка маёнтка належыла Пятру Вейсніну, а другая частка – Ксаверыю Кашубе. Зямлі мелася ў той час 7.342 дзесяціны і ў тым ліку 2.181 дзесяціна пашні і 3.652 леса. 

У 1868 годзе сядзібу набыла княгіня Кацярына Урусава. А ў 1871 годзе калежскі саветнік Аляксандр Азнабішын. У перыяд Польскай дзяржавы ў межваенныя часы маяёнтак належыў Азнабішынам.


 Сядзіба была пабудавана ў другой палове 18 стагоддзя на высокай тэрасе ракі Нёман. У 1845 годзе сядзіба складалася з старага драўлянага дома, драўлянага флігеля для прыслугі і каменнай афіцыны. У гаспадарскім двары былі тры пуні для жывёлы, пабудовы для сена і збожжа і іншыя гаспадарчыя памяшканні. У маёнтку працавалі мураваны бровар, млын вадзяны, цагляны завод, паром праз раку і тры карчмы. Мелася тры амбары для захоўвання і гандля зернем, якое сплаўлялася па Нёману.

 За год маёнтак даваў прыбытку 3.556 рублёў срэбрам.


Напрыканцы 19 стагоддзя Азнабішыны пабудавалі новы сядзібны палац, які захаваўся да нашага часу. Палац адрамантаваны ў апошнія гады і перададзены пад праваслаўны маладзёжны місіянерскі цэнтр. Часткова захаваўся парк.

 На мясцовых могілках ёсць мураваная капліца, якая выкарыстоўвалася, як усыпальніца роду Азнабішыных.

Каментары

Усяго каментароў: 0