Масты. Царква Святога Іллі
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Масты, вул. Чыгуначнікаў.
0
60
08.02.2025
Апісанне
У горадзе Масты Гродзенскай вобласці ёсць драўляная праваслаўная царква. Храм узведзены ў 1910 годзе і асвечаны ў гонар Святога Іллі. Царква пабудавана ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. У савецкія часы пасля вайны царкву зачынілі. Перадалі храм вернікам у 1988 годзе. Быў праведзены рамонт і адбылася перабудова храма. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.43846174
Даўгата: 24.54707253
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
08.02.2025
Масты. Царква Святога Іллі
У раёным горадзе Масты Гродзенскай вобласці захавалася драўляная царква, якой больш стагоддзя. На самай поўначы горада на мясцовых могілках у 1910 годзе была пабудавана праваслаўная царква.
Храм асвяцілі ў гонар Святога Іллі. Першапачаткова царква была прыпісана да іншага храма. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1948 годзе зарэгістравана абшчына пры храме, як самастойны прыход. Потым святыню зачынілі і будынак перадалі пад клуб. Праз нейкі час царква была моцна пашкоджана пажарам.
Напрыканцы існавання Савецкага Саюза будынак перадалі вернікам і памяшканне перабудавалі. Да галоўнага фасада быў прыбудаваны прытвор. Над прытворам надбудавана чацверыковая званіца. На круглых барабанах былі ўсталяваны купала – цыбуліны: на вежы – званіцы і над алтарнай часткай.
Пры царкве адбываюцца заняткі ў нядзельнай школе і працуе бібліятэка
Каментары
Усяго каментароў: 0