Масты. Мастоўскі дзяржаўны музей «Лес і чалавек».
Музей
Беларусь, Гродзенская вобл., Масты, вул.Савецкая, 36 - 3.
0
56
08.02.2025
Апісанне
У невялікім раёным горадзе Масты ёсць «Мастоўскі дзяржаўны музей «Лес і чалавек». Аб адкрыцці музея была прынята пастанова ў 1985 годзе. Экспазіцыя пачала працаваць ў 1990 годзе. Плошча экспазіцыі складае больш 300 метраў квадратных. У музеі ёсць дзесяць калекцый: нумізматыка, узбраенне, прадметы побыту, дакументы і фотаздымкі, ткацтва, скульптура і жывапіс, археалагічная калекцыя, абразы, чучалы жывёлаў і птушак, фонапомнікі. Значную частку ў экспазіцыі займаюць экспанаты, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне.
Вэб сайт:
http://mosty.museum.by/beКатэгорыі

Платна

Экспазіцыя

Гістарычнае

Заалагічны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.40955481
Даўгата: 24.53910208
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
08.02.2025
Масты. Мастоўскі дзяржаўны музей «Лес і чалавек».
У раёным горадзе Масты гродзенскай вобласці ёсць музей пад назвай «Лес і чалавек». Музей быў створаны ў часы СССР у 1985 годе і спачатку называўся «Мастоўскі дзяржаўны гісторыка – краязнаўчы музей». Праз нейкі перыяд з 1989 года установу асветы сталі называць «Мастоўскі дзяржаўны музей «Лес і чалавек».
Экспазіцыя для наведвальнікаў адчынілі ў 1990 годзе. Для музея адвялі сучасны будынак. У фондзе налічваецца каля сямі тысяч экспанатаў і дакументаў. Плошча экспазіцыі складае больш 300 – т метраў квадратных.
Музей на сённяшні час мае дзесяць калекцый: нумізматыка, узбраенне, прадметы побыту, дакументы і фотаздымкі, ткацтва, скульптура і жывапіс, археалагічная калекцыя, абразы, чучалы жывёлаў і птушак, фонапомнікі.
Маецца шэраг унікальных рэчаў, напрыклад, старажытнае прыстасаванне для лоўлі рыбы, манетны скарб 1623 года, які знайшлі ў Мастах, газеты і плакаты часоў Вялікай Айчыннай вайны. Сярод этнаграфічных рарытэтаў вельмі кашітоўны экзэмпляр мастоўскага строю. Значную частку ў экспазіцыі займаюць экспанаты і матэрыялы , прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
Каментары
Усяго каментароў: 0