Знай свой край

Знай свой край

Масты. Падвясны мост

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., Масты.

0

65

08.02.2025

Апісанне

У горадзе Масты Гродзенскай вобласці ёсць самы вялікі падвясны мост на Беларусі. Мост перакінуты праз раку Нёман і ў даўжыню складае 193 метра. Мост быў адчынены ў 1972 годзе. Па гораду ўсталяваны ўказальнікі, як прайсці да маста. Каля маста ўсталяваны памятны знак з гістарычнай даведкай. Выява маста прысутнічае таксама на гербе і сцяге горада.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.41008895
Даўгата: 24.54612839

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

08.02.2025

Масты. Падвясны мост

У невялікім раёным гарадку Масты ў Гродзенскай вобласці ёсць самы вялікі падвясны мост на Беларусі. Упершыню Масты ўпамінаюцца ў гістарычных крыніцах у 15 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай ў складзе Расійскай імперыі. У перыяд 1921 – 1939 гадоў пад уладай Польскай дзяржавы.


 Калі вы завітаеце ў горад Масты, то першае, што вам усе знаёмыя і жыхары тутэйшыя прапануюць наведаць – гэта пешаходны мост над ракой Нёман. Гэты мост з'яўляецца візітнай карткай горада. Выява маста ёсць нават на гербе і сцяге горада.


У Беларусі ёсць некалькі падвясных мастоў, але менавіта тут гэты мост самы доўгі і складае 193 метра. У горадзе ёсць нават некалькі ўказальнікаў, як прайсці да маста.


Пры ўваходзе на мост усталяваны памятны камень з гістарычнай даведкай. Тэкст на камяні наступны: «Мост спроектирован и построен в 1971 – 1972 годах, торжественное открытие состоялось 28 апреля 1972 года.» 

З маста адкрываюцца непаўторныя краявіды і ў любую пару года тут можна прыемна правесці вольны час. Праз мост вы пераходзіце з горада ў паркавую зону.

Каментары

Усяго каментароў: 0