Масты. Чыгуначная станцыя
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., Масты, вул. Вакзальная.
0
64
08.02.2025
Апісанне
У горадзе Масты Гродзенскай вобласці ёсць мураваны касцёл у стылі мадэрн. Першая чыгуначная станцыя ў Мастах была пабудавана ў 1886 годзе. Новы мураваны вакзал быў адчынены ў 1904 годзе. Будынак вакзала аднапавярховы з мансардай. Вакзал быў пашкоджаны ў час Вялікай Айчыннай вайны. Потым адрамантаваны.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.4287399
Даўгата: 24.5421158
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
08.02.2025
Масты. Чыгуначная станцыя
У раёным горадзе Масты Гродзенскай вобласці ёсць чыгуначны вакзал пачатку 20 стагоддзя. У часы Расійскай імперыі ў 1886 годзе на месцы лесапільнага завода была пабудавана чыгуначная станцыя. Мураваны вакзал быў урачыста адчынены ў 1904 годзе.
Будынак вакзала мураваны, ўзведзены ў стылі мадэрн. У плане будынак мае форму чатырохвугольніка. Па перыметру зроблены вялікія паўцыркулярныя вокны. Быў пашкоджаны ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Помнік быў адноўлены.
У перыяд 1893 – 1907 гадоў на чыгуначнай станцыі працавала вытворчасць па вырабу шпал. У горадзе Баранавічы ў музеі гісторыі Баранавіцкага аддзелу Беларускай чыгуначнай дарогі ёсць тэлеграма за 1907 год у адрас начальніка ўпраўлення па будаўніцтву чыгункі, дзе паведамляецца: «Сегодня 1 января линия Полоцк – Волковыск и ветви Мосты – Гродно переданы в управление Николаевской дороги и по ним открыто правильное движение. Тимофеев».
Cпачатку Мікалаеўская чыгунка называлася Піцербург – Маскоўская, якая была адчынена ў 1851 годзе. З 1855 года пачала называцца Мікалаеўскай. На сённяшні дзень праз чыгуначную станцыю Масты праходзе 29 рэгулярных цягнікоў.
Побач з вакзалам знаходзіцца рамонтнае дэпо пачатку20 стагоддзя. Будынак мураваны, двухпавярховы з жоўтай цэглы.
Каментары
Усяго каментароў: 0