Знай свой край

Знай свой край

Масты Правыя. Капліца на могілках роду Азнабiшыных.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Мастаўлянскі раён, Масты Правыя.

0

54

10.02.2025

Апісанне

У мястэчку Масты Правыя з 19-га стагоддзя была сядзіба роду Азнабiшыных. У канцы стагоддзя яны пабудавалі каменны палац, які пасля вайны выкарыстоўваўся пад школу. Помнік адрэстаўравалі некалькі гадоў таму, і перадалі пад праваслаўны місіянерскі цэнтр.

Азнабiшыны пабудавалі на мясцовых могілках каменную капліцу, якая нядаўна была адрамантаваная. Галоўны фасад капліцы ўпрыгожаны чатырма пілястрамі і трохвугольным франтонам.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.43080462
Даўгата: 24.63592875

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

10.02.2025

Масты Правыя. Капліца на могілках роду Азнабішыных.

Мястэчка Масты Правыя вядомыя з часоў Вялікага Княства Літоўскага з 15 стагоддзя. Тут былі за ўвесь час розныя гаспадары.

А ў сярэдзіне 19 стагоддзя новымі гаспадарамі сталі прадстаўнікі роду Азнабішыных. У канцы 19 стагоддзя Азнабішыны пабудавалі новы мураваны палац пры сядзібе, які захаваўся да нашага часу. Таксама была ўзведзена мураваная капліца на мясцовых могілках, як радавая капліца.


Будынак палаца мураваны. Аднапавярховы з двухпавярховай цэнтральнай часткай. Таксама з тарца ёсць круглая ў плане прыбудова, якую пасля рэстаўрацыі зараз перарабілі пад праваслаўную капліцу.

З заходняга боку да сядзібы пасажана уязная алея з ліпы. Каля сядзібнага дому была алея з бэзу. Перад сядзібным домам быў газон з дэкаратыўнымі раслінамі. Побач з домам расце векавы дуб дыяметрам ствала тры метра – дубу можа недзе 400 год.


 Каля сядзібы раней знаходзіўся драўляны касцёл, які быў асвечаны ў гонар Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Пасля вайны ў палацы была школа. А з сярэдзіны 2010 – х гадоў памяшканне перадалі пад праваслаўны маладзёжны місіянерскі цэнтр. У круглай прыбудове да палаца ў 2018 годзе ўсталявалі і асвяцілі праваслаўны крыж.


На мясцовых могілках захавалася мураваная капліца рода Азнабішыных. Капліца мураваная, у плане чатырохкутнік. Галоўны фасад аздоблены чатырма пілястрамі па дзве з бакоў ад увахода. Завершаны фасад трохкутным франтонам. У бакавых сценах маецца па два паўсферычных акна. Над фасадам надбудавана драўляная чацверыковая вежачка. Капліца ў апошнія гады адрэстаўравана і накрыта новым двухсхільным дахам. Драўляная вежачка разабраная.

 На могілках захаваліся старыя пахаванні з помнікамі і ў тым ліку мураваная капліца – надмагілле.

Каментары

Усяго каментароў: 0