Знай свой край

Знай свой край

Малыя Сцяпанішкі. Сядзіба.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Гродзенская вобл., Мастоўскі раён, малыя Сцепанішкі.

0

66

10.02.2025

Апісанне

У мястэчку Малыя Сцяпанішкі (якія на старых картах і дакументах паказвалі як Малыя Стэфанішкі) Мастоўскага раёна ёсць сядзіба пачатку 20-га стагоддзя.
Упершыню мястэчка згадваецца ў крыніцах у 16 стагоддзі. Пасля Рыжскага міру 1921 года Малыя Сцяпанішкі знаходзіліся ў складзе Польскай дзяржавы.
У 1920-я гады будуецца невялікі панскі дом. Будынак каменны, аднапавярховы з мансардай. Побач знаходзіцца гаспадарчы будынак і сад з невялікім паркам. Раней дом выкарыстоўваўся як памяшканне базавай школы, а цяпер тут аграсядзіба.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.43466276
Даўгата: 24.5390764

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

10.02.2025

Малыя Сцяпанішкі. Сядзіба.

У прыгарадзе раённага цэнтра Масты ёсць мястэчка Малыя Сцяпанішкі з сядзібай. Упершыню мястэчка згадваецца ў гістарычных крыніцах у 1557 годзе ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Пазней згадваюцца ў дакументах Стэфанішкі Малыя і Вялікія.


З утварэннем Гродзенскай эканоміі яны былі часткай Мастоўскага ключа, а ключом у тыя часы называлі частку вялікіх зямельных уладанняў.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай імператрыца Кацярына ІІ маёнтак Вялікія Стэфанішкі падарыў Калежскім саветнікам Літке і Волкаву. 

У 1856 годзе Малыя Стэфанішкі лічыліся часткай маёнтка П.Вяленіна. А ў 1890 годзе сядзіба Малыя Стэфанішкі належалі Аляксандру Фаворскаму з зямлёй 211 дзесяцін. Уласнікам тут часткі зямлі ў 62 дзесяціны быў Здзіслаў Калантай.

Пасля Рыжскага міру 1921 года мястэчка ў складзе Польшчы да 1939 года.


Невялікая сядзіба з паркам знаходзіцца каля дарогі Масты-Шчучын. Панскі палац быў пабудаваны ў часы Польскай дзяржавы ў 1920-я гады ў закапанскім стылі. Галоўны фасад выкананы ў стылі неабарока з фігурным франтонам. Побач з домам знаходзіцца гаспадарчая пабудова і сад з паркам.

Зараз у будынку знаходзіцца аграсядзіба.

На мясцовых могілках пабудавана драўляная праваслаўная царква святога Іллі пачатку 20-га стагоддзя.

Каментары

Усяго каментароў: 0