Знай свой край

Знай свой край

Масаляны. Сядзіба Біспінгаў.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Гродзенская вобл., Бераставіцкі Р., Масаляны.

0

236

24.11.2024

Апісанне

Шляхецкая сядзіба захавалася ў мястэчку Масаляны Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Палац быў пабудаваны ў 19 стагоддзі гаспадарамі Біспінгамі. Як у тыя часы выглядала сядзіба, мы можам судзіць па малюнку Напалеона Орды.

Каля палаца быў парк з кветнікамі, аранжарэя, і на беразе возера былі ўсталяваныя скульптуры. Аб Масалянах пісаў польскі пісьменнік, і таксама яны апісаны ў мемуарах апошніх уладальнікаў маёнтка, якія ў 1939 годзе пераехалі ў Польшчу.

У пасляваенны час палац быў значна перабудаваны. Захаваўся парк і гаспадарчыя будынкі.

Катэгорыі

Літаратурны

Літаратурны

Гідралагічны

Гідралагічны

Крушня

Крушня

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Паркавая зона

Паркавая зона

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.35910947
Даўгата: 24.00603361

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

24.11.2024

Масаляны. Сядзіба Біспінгаў

У мястэчку Масаляны захаваліся парэшткі шляхецкай сядзібы Біспінгаў.

Сядзіба была пабудавана ў 19 стагоддзі ў стылі класіцызму з элементамі псеўдаготыкі і ампіру. Будаўніцтва вялося па праекту італьянскага архітэктара Міхаіла Эльвіра Адрыолі.  У 1880 годзе гаспадароў наведаў вядомы мастак і кампазітар Напалеон Орда, які пакінуў малюнак краявідаў.

Палац уяўляў з сябе мураваны аднапавярховы будынак складанай канфігурацыі, які быў усталяваны на высокі цокаль. Цэнтральная частка аздоблена паўратондай з 4 калонамі. Палац меў бакавыя крылы, якія аформлены слупавымі галерэямі. Перад уваходам у будынак былі ўсталяваныя вазы з кветкамі і вялікія каменныя львы. Палац з возерам злучала каменная лесвіца. У парку і каля палацу было шмат кветак і клумб. Была абсталявана каменная аранжарэя з празрыстым дахам. У парку каля возера было некалькі скульптур.

 Прыхожая ў палацы выконвала ролю дамашняй капліцы - на супраць уваходнай дзверы быў шкаф, унутры якога ўсталяваны алтар. У сталовай з 3 вялікімі вокнамі стаяў вялікі раздвіжны стол вакол якога былі растаўлены дубовыя стулы з выявай сямейнага герба. Пакоі палаца былі ўпрыгожаны фамільнымі партрэтамі. У гасцях у гаспадароў быў вядомы польскі пісьменнік Адольф Дыгасінскі, які ў сваім апавяданні «Заяц» апісаў сядзібу ў Масалянах. У 1992 годзе ў Польшчы выйшлі мемуары сына апошняга ўладальніка палаца Яна Біспінга, якія называюцца «Нашы Масаляны».

У 1939 годзе сядзібу канфіскавалі і перадалі пад бальніцу. Пасля вайны частка будынка была прыстасавана пад клуб, а ў іншай жылі людзі. У пасляваенны час палац быў значна перабудаваны і згубіў свае асноўныя рысы.

Каментары

Усяго каментароў: 0