Малая Бераставіца. Касцёл Антонія Падуанскага
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Бераставіцкі р., Малая Бераставіца.
0
247
23.11.2024
Апісанне
У мястэчку Малая Бераставіца на цэнтральнай вуліцы ёсць два дарэвалюцыйныя будынкі: каталіцкі касцёл Святога Антонія Падуанскага і праваслаўная царква Дзмітрыя Салунскага. Першы касцёл драўляны быў пабудаваны яшчэ ў часы Вялікага княства Літоўскага магнатамі Хадкевічамі і Солтанамі. А мураваны касцёл Антонія Падуанскага пабудавалі ў 19 стагоддзі па фундацыі новых уладальнікаў мястэчка Ваўкавыскіх. Касцёл затым перайшоў да праваслаўных і быў перабудаваны ў псеўда – рускім стылі. Касцёл дзейнічае
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.29100403
Даўгата: 23.93274618
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
23.11.2024
Малая Бераставіца. Касцёл Антонія Падуанскага.
У Бераставіцкім раёне ёсць Бераставіца вялікая і Бераставіца Малая. Кожнае з мястэчак мае даўнюю гісторыю і па свойму цікава.
Малая Бераставіца вядомая з 16-га стагоддзя. Спачатку належала магнатам Хадкевічам, потым Солтанам і роду ваўкавыскіх. Хадкевічы ў 17 стагоддзі пабудавалі ў мястэчку першы драўляны касцёл. Пры Солтанах У 18 стагоддзі ўзведзены новы каталіцкі храм. І толькі ў 19 стагоддзі на грошы а.Ваўкавыскага ўзвялі каменны касцёл.
Будынак узведзены з цэглы ў перыяд з 1851 года да 1863. ужо праз некалькі гадоў касцёл быў зачынены пасля антырасійскага паўстання пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага. Са званіцы касцёла быў зняты шасціпудовы звон, які перадалі праваслаўнай царкве, што была непадалёк.
У 1868 годзе мястэчка Малая Бераставіца наведаў вядомы беларускі мастак і кампазітар Напалеон Орда і пакінуў выяву з выявай Касцёла і царквы. Ужо ў Польскі час, у пачатку 20 стагоддзя, касцёл зноў вярнулі каталіцкім вернікам.
Будынак узведзены ў псеўда-рускім стылі і ў плане з'яўляецца прамавугольным аб'ёмам, які накрыты двухсхільным дахам. Над галоўным фасадам надбудавана вежа-званіца. Будынак касцёла ўсталяваны на гранітны цокаль.
Каментары
Усяго каментароў: 0