Гудзевічы. Царква Раства Багародзіцы.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Мастоўскі район, Гудзевічы.
0
68
10.02.2025
Апісанне
У мястэчку Гудзевічы Мастоўскага раёна ёсць унікальны літаратурна–краязнаўчы музей і мураваная праваслаўная царква Раства Багародзіцы.
Храм узведзены ў 19 стагоддзі. Помнік пабудаваны ў рэтраспектыўна–рускім стылі. У плане храм мае прамавугольную форму. Над галоўным фасадам узведзена шматярусная вежа–званіца. Тэрыторыя храма агароджана мураваным заборам з бутавага камяня. Будынак адрамантаваны ў апошнія гады. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.36821003
Даўгата: 24.17012266
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
10.02.2025
Гудзевічы. Царква Раства Багародзіцы.
У Мастоўскім раёне на ўскраіне пасёлка Гудзевічы на вуліцы Цэнтральнай знаходзіцца каменная праваслаўная царква.
Першы храм пабудавалі яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага дзесьці ў 16 стагоддзі. Наступную царкву ўзвялі ў 17 стагоддзі. Крыху пазней будынак царквы разабралі і перанеслі ў вёску Семярэнка. Будынак храма быў знішчаны пажарам. Царкву потым новую зноў пабудавалі. Спачатку храм належаў праваслаўным. А потым перайшоў да ўніяцкіх вернікаў. Пасля далучэння да Расійскай імперыі храм у 1830-я гады перайшоў зноў да праваслаўных.
Новы каменны будынак узвялі ў 1852 годзе.
Аўтарам праекта быў Віктар Міхаэліс, беларускі архітэктар, які ў той час працаваў Гродзенскім губернскім архітэктарам. Неўзабаве пасля пабудовы храма былі выяўленыя дэфекты ў сценах, што стала вынікам няякасных каменных работ пры ўзвядзенні сцен.
Святар Віктар Абрамовіч дамогся таго, што ў 1877 годзе былі праведзены работы па перабудове сцен будынка. Таксама былі зроблены дзве бакавыя прыбудовы да царквы. Новы праект па перабудове царквы ў 1866 годзе распрацаваў архітэктар Уласаў. Гэты праект не зацвердзілі. Іншы архітэктар Якуб Фардон у 1873 годзе зрабіў новы праект храма на 700 чалавек. Крыху пазней у 1909 годзе па праекце архітэктара Вільгельма Срока была прыбудавана вежа-званіца.
Каментары
Усяго каментароў: 0