Реклама. ООО «Бронирование гостиниц». ИНН 7703389880
Масаляны. Царква Раства Прасвятой Багародзіцы
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Бераставіцкі р., вул. Юбилейная, 97.
Апісанне
Гаспадарамі ў мястэчку Масаляны з даўніх часоў быў род Біспынгаў. У 18 стагоддзі па фундацыі Марыяны Біспінг быў узведзены каталіцкі касцёл. Па некаторым гістарычным крыніцам, што гэта была ўніяцкая царква. Храм пабудаваны ў стылі позняга барока. У 19 стагоддзі перайшоў да праваслаўных вернікаў. У інтэр'еры ёсць іканастас 19 стагоддзя. У апошнія гады будынак адрэстаўраваны. Царква дзейнічае.
Катэгорыі
Гістарычнае
Помнік архітэктуры
Застаняцеся на ноч?
Гатэлі, кватэры і дамы для паездкі па Беларусі. Выберыце сэрвіс і паглядзіце даступныя варыянты.

Реклама. АО "СУТОЧНО". ИНН 7300037501
Реклама. ООО «Яндекс Вертикали». ИНН 7736207543
Браніраванне на сайце сэрвісу. Мы можам атрымаць камісію.
Пра сэрвісыКаментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
24.11.2024
Масаляны. Царква Раства Прасвятой Багародзіцы.
У мястэчку Масаляны акрамя шляхецкай сядзібы ёсць дарэвалюцыйная праваслаўная царква 18-га стагоддзя. Храм быў пабудаваны за сродкі Марыяны Біспінг у 1796 годзе, як каталіцкі касцёл, або, як уніяцкая царква.
Будынак мураваны ўзведзены з цэглы і камення. У 19 стагоддзя храм перададзены праваслаўным вернікам.
Царква пабудавана ў стылі позняга барока з элементамі класіцызму. Храм аднанефны. У плане прамавугольны, які накрытыдвухсхільным дахам. Галоўны фасад царквы падзелены развітым антаблементам на 2 ярусы. Ніжні ярус упрыгожаны пілястрамі. Сярэдняя частка аформлена ў выглядзе трохвугольнага франтона. Верхні ярус – вежа квадратная ў плане. У інтэр'еры над уваходам ёсць хоры. Сцены ўпрыгожаны пілястрамі з капітэлямі. Апсіда паўкруглая, у якой за перагародкай створана рызніца. Маецца трохярусны пазалочаны іканастас, які быў створаны напрыканцы 19-га стагоддзя. Некаторыя элементы іканастаса ўпрыгожаны разным арнаментам. Ёсць абраз 1882 года мастака М. Пліса «Іаан Багаслоў».
У 19 стагоддзі пры царкве было адчынена царконае вучылішча, а законавучыцелем быў прызначаны мясцовы святар. У 1880 годзе ў навучальнай установе было 60 хлопчыкаў. У 1888 годзе царкву капітальна рамантавалі на сродкі прыхода. Рамонт абыйшоўся ў 350 рублёў.
Царква таксама была адрамантавана ў апошнія гады.
