Знай свой край

Знай свой край

Вялікія Эйсманты. Касцёл Дзевы Марыі і Яна Непамука

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Бераставіцкі р., Вялікія Эйсмонты, вул. Гагарына, 48 а.

0

240

24.11.2024

Апісанне

Гонарам мястэчка Вялікія Эйсманты з'яўляецца каталіцкі касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Яна Непамука. Першы касцёл драўляны быў пабудаваны ў 17 стагоддзі і меў 6 алтароў. Мураваны храм пабудавалі ў 19 стагодззі ў стылі эклектыкі з рысамі класіцызму і неаготыкі. Інтэр'ер касцёла трохнефны і мае 3 алтара. У касцёле захоўваюцца старажытныя абразы 18 – 19 стагоддзяў.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Батанічны

Батанічны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.36734515
Даўгата: 24.07387563

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

24.11.2024

Вялікія Эйсманты. Касцёл Дзевы Марыі і Яна Непамука.

У мястэчку Вялікія Эйсманты першы каталіцкі касцёл быў узведзены ў 17 стагоддзі сям'ёй Ганны Эйсмант. У драўляным храме было 6 алтароў. У галоўным трохярусным алтары захоўваўся цудатворны абраз Маці Божай Эйсмантаўскай. Тэрыторыя вакол касцёла была абнесена каменнай агароджай з брамай і скульптурамі Святога Яна Непамука і Маці Божай з Езусам. У пачатку 18 стагоддзя касцёл быў знішчаны пажарам, але хутка адноўлены.


Новы мураваны касцёл быў пабудаваны ў 1850 годзе ў стылі класіцызму і элементамі неаготыкі. Гродзенскі інжынер Антон Яноўскі праводзіў нагляд за будаўніцтвам будынка. Памеры касцёла былі 50 аршын у даўжыню і 20 у шырыню. У гонар асвячэння касцёла 14 красавіка 1851 года быў закладзены памятны камень у апсідзе храма.


Пасля антырасійскага паўстання 1863 - 1864 гадоў касцёл зачынілі. Каталікі ў пачатку 20-га стагоддзя рабілі спробы ўзвесці новы храм, але парафіяне ў 1912 годзе сабралі ахвяраванні і адрамантавалі стары будынак.


Касцёл увесь час працаваў і ў савецкія часы не зачыняўся.

Будынак з'яўляецца помнікам архітэктуры, узведзены з элементамі неаготыкі і класіцызму. Галоўны фасад касцёла аформлены ў выглядзе чатырохкалоннага порціка, які завяршае трохвугольны франтон. Інтэр'ер храма трохнефны, які падзелены 4 парамі калон. Касцёл мае 3 алтары.

Каля касцёла ёсць званіца і старая драўляная плябанія. Тэрыторыя каля храма ўпрыгожана дэкаратыўнымі хмызнякамі.

Каментары

Усяго каментароў: 0