Знай свой край

Знай свой край

Малая Бераставіца. Царква Святога Дзмітрыя Салунскага

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Бераставіцкі р., Малая Бераставіца.

0

241

23.11.2024

Апісанне

У цэнтры мястэчка Малая Бераставіца ёсць праваслаўная царква ў гонар Святога Дзмітрыя Салунскага. Спачатку на гэтым месцы была ўніяцкая драўляная царква. Будынак праваслаўнага храма узведзены ў 19 стагоддзі ў псеўдарускім стылі па тыпавому праекту. Царква мураваная з цэглы і камення. У 20 стагоддзі будынак быў моцна пашкоджаны ў час вайны. Дзякуючы намаганням вернікаў адрэстаўравана. Храм дзейнічае

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.29131186
Даўгата: 23.93086863

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

23.11.2024

Малая Бераставіца. Царква Святога Дзмітрыя Салунскага

У цэнтры мястэчка Малая Бераставіца на галоўнай вуліцы ёсць два старых культавых будынка - царква і касцёл. Праваслаўная царква у гонар Святога Дзмітрыя Салунскага была пабудавана ў 1866 годзе па праекту Восіпа Міхаэліса, які з'яўляўся губернскім архітэктарам.

Першапачаткова на гэтым месцы была ўніяцкая царква, якая была пабудавана ў 18 стагоддзі. У гэтай царкве служыў святаром Сімон Анацэвіч, бацька вядомага гісторыка Ігнація Анацэвіча (1780 – 1845). Царква была пабудавана адразу пасля падаўлення анцірасійскага паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага і той варыянт, па якому яна была ўзведзена пазней назвалі «мураў'ёўкай» - у гонар графа М. Мураў'ёва, які падаўляў паўстанне і садзейнічаў будаўніцтву праваслаўных храмаў. Храм мураваны з цэглы і бутавага камення, пабудаваны за дзяржаўныя грошы.  Царква пабудавана па тыпавому праекту ў псеўда – рускім стылі. Складаеца з 4 асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана шматярусная вежа – званіца.

Праз тэрыторыю мястэчка прайшло 2 сусветныя вайны і царква была моцна пашкоджана, але адноўлена дзякуючы намаганням прыхаджан.

Да рэвалюцыі ў царкве быў крыж, які ахвяраваў князь Масальскі. Прыхаджан было 1390 чалавек мужскога пола і 1415 – жаночага з 13 вёсак і мястэчак. Пры царкве было прыпісана 5 цяркоўных школ і народнае вучылішча. Служыла пры царкве 2 чалавека: святар і псаломшчык.

Каментары

Усяго каментароў: 0