Лішкі. Сядзіба дэ Вірыёнаў.
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Бераставіцкі раён, дзер. Лішкі.
Апісанне
У Бераставіцкім раёне ў мястэчку лішкі ёсць сядзібны дом з гаспадарчымі будынкамі, які калісьці належаў французскаму роду дэ Вірыёнаў. Іх калісьці з Францыі запрасілі Радзівілы. У лішках была сядзіба, якая належала Юндзілам, і Караль Юзаф Вірыён набывае гэты палац з гаспадаркай. Вядзе перабудову палаца ў 19 стагоддзі.
На сённяшні дзень захаваліся сам сядзібны дом, гаспадарчыя будынкі і алея з векавых дрэў, якая вядзе да сядзібы. Палац закінуты. Шукаюць інвестара, або новага ўладальніка.
Катэгорыі

Крушня

Батанічны

Помнік архітэктуры

Гістарычнае

Паркавая зона
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
23.11.2024
Лішкі. Сядзіба дэ Вірыёнаў.
У Бераставіцкім раёне захавалася да нашага часу некалькі цікавых шляхецкіх сядзібаў. Адна з іх знаходзіцца на самай мяжы з Польшчай у мястэчку Лішкі.
Магнаты Радзівілы запрасілі прадстаўніка французскага роду дэ Вірыёнаў Караля Юзэфа Вірыёна працаваць у іх урачом у Нясвіжы. Праз нейкі час Караль Юзаф працуе выкладчыкам ў Гродна ў медыцынскай акадэміі, а затым у Віленскім універсітэце. У рэшце рэшт ён становіцца ўрачом самога караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Сядзібу Лішкі Караль Юзаф набывае ў Юндзілаў. І ў той момант тут ужо былі пабудаваныя драўляны палац, карчма, пастялы двор і крупадзёрка. Той мураваны будынак з вежай, які захаваўся да нашага часу быў пабудаваны нашчадкамі Караля Юзафа – Уладзіславам у 1883 годзе.
Будынак быў узведзены па прынцыпу рэнесанснай вілы ў Італіі. У дадатак быў прыбудаваны аднапавярховы дом у мясцовых шляхецкіх традыцыях. Архітэктурнай дамінантай сядзібы з'яўляецца чатырохярусная вежа з вінтавой лесвіцай.
У перыяд Першай сусветнай вайны, рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, сядзіба была разрабавана, але адноўлена гаспадарамі ў 1920 – х гадах. У 1939 годзе, пасля ўз'яднання заходняй і усходняй Беларусі, сядзібу канфіскавалі.