Знай свой край

Знай свой край

Макараўцы. Касцёл Узвышэння Святога Крыжа.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Бераставіцкі раён, дзер. Макараўцы, вуліца Яна Паўла II, 57

0

256

24.11.2024

Апісанне

У 18 стагоддзі ў вёсцы Макараўцы, што на Гродзеншчыне, быў пабудаваны Каталіцкі Касцёл. Храм узведзены ў стылі драўлянага народнага дойлідства. Знаходзіцца на ўзгорку, і з яго на многія кіламетры распасціраецца пейзаж Свіслацкай нізіны.

Інтэр'ер упрыгожваюць тры барокальныя драўляныя разьбяныя алтары, якія аздоблены фігурамі святых. Адносна нядаўна касцёл быў адрамантаваны звонку і ўнутры, а таксама званіца і "брама". Таксама быў адрамантаваны і старажытны орган. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.32713413
Даўгата: 23.82002906

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

24.11.2024

Макараўцы. Касцёл Узвышэння Святога Крыжа

У мястэчку Макараўцы ёсць драўляны каталіцкі касцёл. Храм быў пабудаваны на могілках у цэнтры мястэчка недалёка ад былой сядзібы Хрусцінскага.

Калі мясцовая сядзіба належыла Вашчынскім у 1767 годзе была пабудавана драўляная капліца. Каталіцкая парафія ўзнікла ў 1795 годзе. У 1793 годзе біскуп віленскі Ігнацій Масальскі даў дазвол на пабудову касцёла. Каталіцкі касцёл быў асвечаны летам 1795 года ксянзом Юзафам Свяржынскім. Каля касцёла была пабудавана мураваная званіца і плябанія. У савецкія часы пасля вайны ксёнз Алаізій Тамковіч быў арыштаваны. Плябанію забралі і там зрабілі жылыя пакоі для школьных настаўнікаў і адчынілі ашчадную касу. Але касцёл працаваў увесь час.

Касцёл быў адрэстаўраваны за грошы вернікаў пасля развала Савецкага Саюза ў 1991 годзе. Некалькі год таму быў адрамантаваны арган.

Будынак узведзены ў традыцыях народнага дойлідства і складаецца з двух рознавялікіх зрубаў – асноўны аб'ём і апсіда. Касцёл ашаляваны.

У інтэр'еры маецца 3 алтара, якія выкананы ў стылі барока. Па баках аднаго з алтароў стукавыя паліхромныя скульптуры Святых Пятра і Паўла.

Каментары

Усяго каментароў: 0