Івянец. Сінагога 1912 года
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., Івянец, вул. Школьная, 1
0
237
16.12.2024
Апісанне
Сто год таму ў невялікім мястэчку Івянец было некалькі сінагог і малітоўных дамоў. Да нашага часу захавалася драўляная сінагога, якая была пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя на вуліцы Школьнай. Пасля вайны ў будынку размяшчаліся кінатэатр і дом культуры. Некалькі год таму ў будынку былі абнаружаны старыя роспісы сінагогі. Будынак перадалі яўрэйскай рэлігійнай арганізацыі і тут планавалася арганізаваць музей гісторыі і культуры яўрэяў Заходняй Беларусі. Пачаўся рамонт, але працы не даведзены да канца.
Катэгорыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.88361651
Даўгата: 26.74325091
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
16.12.2024
Івянец. Сінагога 1912 года
Мястэчка Івянец вядомае з 14 стагоддзя. Спачатку належыла князю Вітаўту. Пасля другога падзела Рэчы Паспалітай у 1793 годе ўвайшло у склад Расійскай імперыі. Па загаду новых улад усе яўрэі перасяліліся з вясковай мясцовасці ў гарады і мястэчкі.
Да рэвалюцыі Івянец меў статус мястэчка і палову насельніцтва тут складалі яўрэі. У 1886 годзе было дзве яўрэйскія школы, 35 маленькіх прыватных лавак большасць з якіх належыла яўрэям і некалькі сінагог і малітоўных дамоў. Была яўрэйская школа, якая існавала на прыватныя грошы. Школа працавала ў прыватным доме і ня мела дакладнай праграмы.
Большая частка мясцовых яўрэяў была растраляна нацыстамі ў гады гітлераўскай акупацыі. Гітлераўскія захопнікі акупіравалі Івянец ужо 25 чэррвеня 1941 года. Было створана гета, якое нацысты знішчылі за перыяд восень 1941 – лета 1942 гадоў. На месцы масавага растрэлу яўрэяў усталяваны помнік.
На ўскраіне Івянца да нашага часу захавалася драўляная сінагога на вуліцы Школьнай. Лічыцца, што на тэрыторыі Беларусі засталося ўсяго некалькі драўляных сінагог.
Будынак сінагогі ўяўляе з сябе прамавугольнік у плане. Пабудавана ў 1912 годзе. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў памяшканні знаходзіліся розныя сацыяльныя аб'екты. Спачатку тут быў мясцовы кінатэатр, а поты дом культуры. У 2005 годзе ў будынку былой сінагогі былі выяўлены старыя роспісы. Будынак некалькі год таму перадалі яўрэйскай рэлігійнай арганізацыі і тут планавалася стварыць музей гісторыі і культуры яўрэяў Заходняй Беларусі. Пачаўся рамонт будынка, але з за недахопу сродкаў усе працы спыніліся.
Каментары
Усяго каментароў: 0