Камень. Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., Камень.
0
240
18.12.2024
Апісанне
Невялікае мястэчка Камень Валожынскага раёна мае некалькі цікавых помнікаў: вялізны камень – валун, які мае статус помніка прыроды, замкавую гару, флігель ад панскай сядзібы і касцёл Пятра і Паўла. Першы касцёл будуецца ў 16 стагоддзі, затым у 17 стагоддзі новы храм. Двойчы рэстаўраваўся і згарэў у час вайны ў 1944 годзе. Новы касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ўзведзены ў 1991 годзе. Ад старога касцёла захавалася толькі мураваная агароджа з бутавага камяня
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.86481649
Даўгата: 26.65192696
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
18.12.2024
Камень. Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла
Мястэчка Камень Валожынскага раёна знаходзіцца ў 6 кіламетрах ад Івянца. Праз мястэчка пряцякае рачулка Каменка і на ўскраіне знаходзіцца вялікі камень – валун, магчыма ад якога і пайшла назва гэтага паселішча. Першае ўпамінанне адносіцца ў пісьмовых крыніцах да 15 стагоддзя. Спачатку належыла Гедыголдывічам пры якіх быў заснаваны першы каталіцкі прыход, затым Забарэўскім, якія пабудавалі тут касцёл у 16 стагоддзі. У гэты ж час узводзіцца ўмацаваны замак, які праіснаваў да 18 стагоддзя.
Новыя гаспадары ў 1679 годзе пабудавалі новы каталіцкі касцёл, які двойчы рэстаўравалі ў 19 стагоддзі. Каталіцкая святыня была асвячоная ў гонар апосталаў Пятра і Паўла. Касцёл згарэў у час вайны ў 1944 годзе. Касцёл быў драўляны, пабудаваны ў традыцыях народнага дойлідства з элементамі барока. Храм быў трохнефны з 2 вежамі на фасадзе. Інтэр'ер быў упрыгожаны пяцью алтарамі з гіпсавымі скульптурамі. Перад касцёлам была драўляная двухярусная чатырохгранная вежа – званіца. Касцёльны двор акружала мураваная агароджа з бутавага камяня.
Пасля развала Савецкага Саюза пачалося будаўніцтва новага каталіцкага касцёла на тым жа месцы, дзе быў стары храм. Новы касцёл узведзены ў 1991 годзе з элементамі неаготыкі. Ад старога архітэктурнага ансамбля захавалася толькі мураваная агароджа 19 стагоддзя.
Каментары
Усяго каментароў: 0