Знай свой край

Знай свой край

Пральнікі. Царква Святога Мікалая

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., Пральнікі

0

530

14.12.2024

Апісанне

У мястэчку Пральнікі Валожынскага раёна на мясцовых могілках ёсць незвычайны мураваны храм – ратонда. Спачатку гэта была каталіцкая капліца – пахавальня мясцовых паноў Ратынскіх. Інтэр'ер зроблены ў выглядзе цыліндра з нішамі для скульптур. Алтар з 4 калонамі на пастаменце, завершаны трохвугольным франтонам. На сённяшні дзень будынак перадалі праваслаўным і храм асвячоны ў праваслаўную царкву ў гонар Святога Мікалая. Вядзецца рамонт святыні.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.94480069
Даўгата: 26.85335613

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

14.12.2024

Пральнікі. Царква Святога Мікалая

Як ехаць на Валожын з Мінска паміж Ракавам і Івянцом ёсць невялікае мястэчка Пральнікі. На ўскраіне мястэчка на могілках знаходзіцца мураваная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Мікалая.

Храм узведзены ў 1805 годзе, некаторыя крыніцы даюць дату 1850 года. Спачатку гэта была капліца – пахавальня Ратынскіх на могілках, дзе пахаваныя каталікі і праваслаўныя. Капліца належыла каталікам, а потым, мабыць, пасля анцірасійскага паўстання 1863 – 1864 гадоў, перададзена праваслаўным. У часы Польскай дзяржавы ў пачатку 20 стагоддзя вернута каталікам. Пасля развала СССР праваслаўныя вернікі сталі гаспадарамі занядбанага храма і пачаўся рамонт, які вядзецца ўжо доўгі час.

Будынак узведзены з бутавага камяня і цэглы, як капліца – пахавальня мясцовых каталікоў Ратынскіх. Храм пабудаваны ў выглядзе ратонды з масіўнай глухой сцяной, таўшчыня якой дасягае палутара метраў. Была накрыта дахам, які пакрыты гонтам са шпілем. Уваход у храм вырашаны ў выглядзе чатырохслуповай аркадай з трохвугольным франтонам. Інтэр'ер выглядае, як адзіны цыліндрычны аб'ём, які накрыты сферычным купалам. У сцяне маецца 4 нішы для скульптур, якія не захаваліся да нашага часу. Ёсць на высокім пастаменце алтар з чатырохкалонным порцікам. Алтар узведзены з выкарыстаннем дарычнага і іанічнага архітэктурнага ордэра. Над алтаром трохвугольны франтон з барэльефнай кампазіцыяй.

 Захаваліся старадаўнія драўляныя дзверы з каваымі жалезнымі цвікамі. Вядзецца рэстаўрацыя храма.


Каментары

Усяго каментароў: 0