Знай свой край

Знай свой край

Вёска Камень. Валун з назвай «Чортаў камень».

Прыродны аб'ект

Прыродны аб'ект

Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., Камень.

0

231

16.12.2024

Апісанне

У Валожынскім раёне недалёка ад горада Івянец ёсць вёска Камень. Назва гэтай вёскі не выпадковае, бо на ўскраіне мястэчка знаходзіцца вялікі камень – валун, які мае статус помніка прыроды. На Беларусі няма сваіх гор і таму кожнаму вялікаму валуну надаецца вялікая ўвага са старажытных часоў. Ім прыпісваюць розныя незвычайныя якасці. Валуны маюць легенды і паданні. І гэты валун таксама мае свае легенды. Адна з іх распавядае, што аднаго чалавека, які не шанаваў хрысціянскіх святаў, Бог пераўтварыў у валуна. А другая легенда кажа, што каля камяня гэтага варта спыніцца і пастаяць – інакш згубішся па сваім шляху. Валун знаходзіца каля вёскі недалёка ад дарогі.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Геалагічны

Геалагічны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.86036225
Даўгата: 26.65126177

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.12.2024

Вёска Камень. Валун з назвай «Чортаў камень».

На Беларусі няма сваіх высокіх і скалістых гор і таму вялікія каменні і валуны маюць статус гісторычных і прыродных помнікаў. Гэтыя вялікія валуны і каменні, маленькія і вялікія, прынёс сюды са скандынаўскіх скал апошні леднік, які растаяў 10 тысяч год таму.

У Валожынскім раёне паміж Івянцом і Налібоцкай пушчай ёсць невялікая вёска з назвай Камень.

 І ў гэтым мястэчку, на ўскраіне вёскі, ёсць вялізны валун з назвай «Чортаў камень». Гэты камень лічыцца адным з самых вялікіх на Беларусі валуноў. Камень мае статус помніка прыроды і знаходзіцца на тэрыторыі дзяржаўнай установы «Валожынскі опытны лесхоз».

Як і з кожным вялікім валуном існуе тут некалькі легенд. Адна з легенд нам распавядае пра той выпадак, калі адзін злы жыхар гэтай  вёскі не паважаў хрысціянскія традыцыі. Гэты чалавек працаваў партным і нават на Пасху працаваў, калі ўсе адпачывалі і ішлі ў царкву. і за гэта яго Бог пакараў тым, што пераўтварыў яго ў камень.

 Яшчэ адна легенда кажыць аб тым, што каля гэтага валуна кожнаму прахожаму трэба спыніца абавязкова на пару хвілін. А калі не спыніца чалавек, то абавязкова заблудзіцца па сваім шляху.

 Валун знаходзіцца недалёка ад дарогі і таму падыйсці да яго зусім ня цяжка.


Каментары

Усяго каментароў: 0