Гарадок. Памятны знак на месцы гета.
Мемарыяльны комплекс
Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі р., Гарадок.
0
264
09.12.2024
Апісанне
У час гітлераўскай акупацыі нацысты ўстроілі ў мястэчку Гарадок Маладзечанскага раёна гета, дзе ўтрымлівалася каля 1 тысячы чалавек. Гета знаходзілася ў цэнтры самога мястэчка і было агароджана калючым дротам. Тут знаходзіліся мясцовыя яўрэі, а таксама з бліжэйшых вёсак. Летам 1942 года гета было знішчана – узнікаў усіх растралялі. На месцы растрэлу за Гарадком і ў самім мястэчку, дзе было гета – усталяваны помнікі.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.15203376
Даўгата: 26.92254269
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
09.12.2024
Гарадок. Памятны знак на месцы гета
Мястэчка Гарадок у Маладзечанскім раёне да Вялікай Айчыннай вайны было пераважна яўрэйскім мястэчкам. У час вайны гітлераўскія захопнікі арганізавалі гета і вясной 1942 года ўсіх яго насельнікаў знішчылі.
У першыя дні вайны ў чэрвені 1941 года гітлераўскія войскі акупіравалі мястэчка Гарадок. Перад пачаткам вайны тут пражывала каля 1 тысячы яўрэяў. У першую чаргу яўрэям загадалі здаць добрую вопратку і каштоўныя рэчы.
Яўрэям загадалі перасяліцца ў гета, якое знаходзілася ў цэнтры мястэчка і займала месца ад каменнай сінагогі да паварота на вёску Пажарышча – гэта прыкладна 500 на 100 метраў па плошчы. У гета апынулася каля 20 будынкаў разам з сінагогай. Усю тэрыторыю агарадзілі калючым дротам, а ўваход знаходзіўся каля сінагогі. Працаздольніх узнікаў выкарыстоўвалі на цяжкай фізічнай працы на рамонце дарог і нарыхтоўцы леса. У маі 1942 года частку ўзнікаў перавезлі ў трудавы лагер у Краснае.
11 ліпеня 1942 года ўсім яўрэям загадалі сабраца ў парку паміж 2 – мя сінагогамі, дзе аддзялілі мужчын ад жанчын і старыкоў з дзецьмі. Пасадзілі ў грузавікі і павезлі ў бок вёскі Выдрычы. Потым высадзілі з машын і загналі ў хлеў, дзе растралялі. Пасля будынак падажглі. У час гэтай злачыннай экзекуцыі было забіта каля 900 яўрэяў з Гарадка і бліжэйшых вёсак.
У Гарадку ўсталявана 2 помніка ў памяць аб загінуўшых. Адзін помнік каля былой сінагогі на месцы, дзе знаходзілася гета. А другі – на месцы масавага растрэлу ўзнікаў.
Каментары
Усяго каментароў: 0