Дубрава. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі Р., Дубрава.
0
272
11.12.2024
Апісанне
У цэнтры мястэчка Дубрава знаходзіцца каталіцкі касцёл, які быў асвечаны ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Будынак узведзены ў пачатку 19 стагоддзя ў стылі класіцызму. Фундатарамі касцёла з'яўляліся прадстаўнікі шляхетнага роду Хмара.
У 19 стагоддзі касцёл перайшоў да праваслаўных вернікаў, а ў польскія часы зноў вернуты каталікам. У інтэр'еры 3 нефы. У сутарэннях крыпта з пахаваннямі прадстаўнікоў роду Хмара. Помнік архітэктуры знаходзіцца ў занядбаным стане.
Катэгорыі

Крушня

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.09512161
Даўгата: 27.08877977
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
11.12.2024
Дубрава. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Мястэчка Дубрава знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад літаратурнага музея Вязынка пад Радашковічамі. Упершыню ўпамінаееца ў пісьмовых крыніцах у 15 стагоддзі. Належыла розным уладальнікам і ў тым ліку Глябовічам, Кішкам і Радзівілам. Першы касцёл быў фундаваны ў 15 стагоддзі Глябовічамі. Наступны касцёл пабудавалі на сродкі Мікалая Радзівіла Сіроткі. У 17 стагоддзі пасля вайны пашкоджаную святыню аднавіў Глябовіч. У 18 стагоддзі Матэвуш Марцінкевіч будаваў новы будынак і ў той час касцёл быў двухвежавы з 7 алтарамі. Будынак згарэў напрыканцы 18 стагоддзя.
Новы мураваны касцёл быў пабудаваны ў 1796 – 1805 гадах па фундацыі мінскага ваяводы Адама Хмары. У 19 стагоддзі касцёл перайшоў да праваслаўных вернікаў і перабудаваны быў пад царкву. За польскім часам у 1919 годзе вернуты будынак каталікам. У 1926 – 1929 гадах адбылася рэканструкцыя і храм набыў выгляд касцёла.
Касцёл узведзены ў стылі класіцызму. У плане будынак мае прамавугольную форму. Накрыты двухсхільным дахам. На галоўным фасадзе было раней 2 вежы. Інтэр'ер падзелены на тры нефы. Да асноўнага аб'ёму прыбудавана апсіда з бакавымі рызніцамі. У сутарэннях касцёла была крыпта з пахаваннямі фундатараў Хмараў. Мае статус помніка. Неабходна рэстаўрацыя.
Каментары
Усяго каментароў: 0