Гарадок. Замкавая гара.
Помнік археалогіі
Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі раён, гарадок.
0
224
09.12.2024
Апісанне
У цэнтры мястэчка Гарадок Маладзечанскага раёна ёсць Замкавая гара. Замчышча мае статус помніка археалогіі, і тут усталяваны памятны знак. Помнік даследавалі вядомыя ў Беларусі археолагі я.Звяруга і М. Ткачоў.
Замак існаваў у 12-17 стагоддзях. Быў акружаны земляным валам з аднаго боку, а з другога – ровам, які запоўнены вадой. Пры ўездзе ў замак стаяла абарончая вежа з перакідным драўляным мостам. Падчас раскопак была знойдзена кераміка і пячная кафля. Знаходкі знаходзяцца ў музеі ў Маладзечне.
Катэгорыі

Гістарычнае

Актыўны адпачынак
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.15567786
Даўгата: 26.91758597
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
09.12.2024
Гарадок. Замкавая гара
Мястэчка Гарадок мае даўнюю і багатую гісторыю. У гэтым невялікім мястэчку захавалася досыць шмат помнікаў архітэктуры і даўніны: мураваная праваслаўная Траецкая царква, мураваны вадзяны млын, будынак сінагогі, грамадзянская дарэвалюцыйная забудова. Быў яшчэ драўляны касцёл Яна Хрысціцеля, які загінуў у час вайны.
У цэнтры мястэчка ёсць замкавая гара, або гарадзішча. Мясцовыя жыхары называюць гэта месца проста – Замак.
Замчышча мае статус помніка археалогіі рэспубліканскага значэння. Размешчана ў паўночнай часцы мястэчка. Уяўляе з сябе авальны ў плане ўмацаваны дзядзінец 60 на 40 метраў, які акружаны з поўдня вадзяным рвом шырынёй 20 – 30 метраў. А з поўначы акружае магутны земляны вал, вышыня якога дасягае дзесяці метраў. У замку была абарончая вежа, якая знаходзілася з усходняга боку ад якой засталося круглая пляцоўка дыяметар якой семь метраў. Вежа была пры ўездзе ў замак. Праз роў каля вежы быў перакінуты драўляны мост. На ўмацаваным дзядзінцы былі пабудаваны драўляныя і мураваныя пабудовы. У час правядзення археалагічных раскопак была знойдзена кераміка 14 – 18 стагоддзяў. Сярод знаходак ёсць паліваная пячная кафля з раслінным арнаментам м выявай арла. Матэрыялы знаходак знаходзяцца ў Маладзечна ў краязнаўчым музеі. Замчышча даследвалі вядомыя беларускія археолагі Міхась Ткачоў і Яраслаў Звяруга.
Каментары
Усяго каментароў: 0