Гарадок. Царква Святой Троіцы
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі р., Гарадок.
0
248
09.12.2024
Апісанне
У мястэчку Гарадок, што ў Маладзечанскім раёне, у самым цэнтры мястэчка знаходзіцца мураваная праваслаўная царква Святой Троіцы. Храм пабудаваны на месцы былой царквы 18 стагоддзя, якая была знішчана ў час пажару. Царква ўзведзена па тыпавому праекту ў псеўда – рускім стылі. Складаецца з 4 асноўных частак. Храм працаваў да 1944 года. У час вайны быў моцна пашкоджаны. Адноўлены ў 1995 годзе. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.15144942
Даўгата: 26.92162001
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
09.12.2024
Гарадок. Царква Святой Троіцы
Мястэчка Гарадок у Маладзечанским раёне мае даўнюю гісторыю. Тут захавалася замкавая гара, мураваны вадзяны млын, сінагога і дарэвалюцыйная забудова. Архітэктурнай дамінантай мястэчка з'яўляецца праваслаўная царква Святой Троіцы.
Першая драўляная царква ў Гарадку была пабудавана ў 1766 годзе. У 1812 годзе ў мястэчку адбыўся вялікі пажар, але храм уцалеў. Але ў маі 1865 года здарыўся зноў вялізны пажар, які знішчыў шмат пабудоў і ў полымі загінула старажытная царква.
На месцы даўняга храма ўзводзіцца новы, але ўжо мураваны будынак у 1874 годзе. Прыхаджане сабралі сродкі і правялі рамонт царквы ў 1911 годзе. Інтэр'ер быў упрыгожаны роспісамі.
Будынак узведзены ў псеўда – рускім стылі па тыпавому праекту. Складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам знаходзіцца вежа – званіца васьмярык на чацвярыку. Малітоўная зала ўяўляе з сябе кубападобны аб'ём да якога прыбудавана паўкруглая апсіда. Царква пакрыта чатырохсхільным дахам, на версе якога барабан з цыбулінай. Уваходны партал і аконныя праёмы ўпрыгожаны кілепадобнымі завяршэннямі.
Царква адрэстаўравана і працуе з 1995 года. У Траецкай царкве пастаянна знаходзяцца часціцы машчэй Святых Іерусалімскіх Пакутнікаў, якія захоўваюцца на прастоле ў алтары.
Каментары
Усяго каментароў: 0