Знай свой край

Знай свой край

Дубрава. Царква Раства Багародзіцы.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі Р., Дубрава.

Апісанне

Мястэчка Дубрава мае старажытную гісторыю. Тут ёсць гарадзішча, Каталіцкі Касцёл, каменны бровар, пакінуты ад маёнтка і праваслаўная царква.

Праваслаўны храм узведзены ў пачатку 20 стагоддзя ў часы Польскай дзяржавы. У савецкія гады зачынены і прыстасаваны пад патрэбы мясцовага калгаса. Пасля развалу СССР будынак перададзены вернікам і праведзена рэканструкцыя. Цяпер царква пасля ўсіх перабудоў не зусім падобная на першапачатковы варыянт. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.12.2024

Дубрава. Царква Раства Багародзіцы

Мястэчка Дубрава Маладзечанскага раёна вядома з 15 стагоддзя. І ў розныя часы тут былі розныя гаспадары. Гісторыю мястэчка мае вельмі даўнюю, аб чым сведчыць гарадзішча, што знаходзіцца за 300 метраў на поўнач ад вёскі.

Спачатку мястэчка ўваходзіла ў склад Заслаўскага княства і ў 15 стагоддзі належыла Мантыгердавічам. Затым да магнатаў Кішкаў, Радзівілаў і Глябовічаў. Хмары ўзвялі мураваны касцёл у пачатку 19 стагоддзя ў стылі класіцызму і мелі тут свой маёнтак.

У 1920 годзе ў часы Польскай дзяржавы ў мястэчку будуецца праваслаўная царква. Храм узведзены па фундацыі Іосіфа Радкевіча. У пасляваенны час у 1960 – я гады храм хачынілі і перабудавалі пад калгаснае сховішча. Пасля развала Савецкага Саюза царкву вярнулі праваслаўным вернікам. Быў праедзены рамонт. На жаль, пасля ўсіх перабудоў першапачатковы выгляд храма значна быў страчаны.

Будынак у плане мае прамавугольік, які накрыты двухсхільным дахам. Над  фасадам надбудавана трохярусная вежа – званіца васьмярык на чацвярыку, якая завершана шатром з цыбулінай.


Каментары