Радашковічы. Помнік экіпажу Гастэлы
Мемарыяльны комплекс
Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі р., Радашковічы.
0
252
09.12.2024
Апісанне
На трасе Мінск – Вільнюс каля Радашковіч створаны мемарыял, які прысвечаны подзвігу экіпажа савецкіх лётчыкаў пад камандаваннем капітана Мікалая Гастэла. 26 чэрвеня 1941 года экіпаж савецкага бамбандзіроўшчыка пад кіраўніцтвам М. Гастэла быў накіраваны на знічэнне варожай гітлераўскай тэхнікі ў раёне Радашковіч. У час бою самалёт быў пашкоджаны і экіпаж накіраваў аб'ятую полымем машыну ў скапленне нямецкіх танкаў і машын. За гэты подзвіг усе члены экіпажа былі ўзнагараджаны пасмяротна. У 1976 годзе каля Радашковіч вядомымі беларускімі скульптарамі і архітэктарамі быў створаны мемарыял.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.16703557
Даўгата: 27.22052286
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
09.12.2024
Радашковічы. Помнік экіпажу Гастэлы
Як будзеце ехаць па трасе Мінск – Вільнюс і будзеце праязжаць паварот на Радашковічы ў Маладзечанскім раёне, то з правага боку каля дарогі пабачыце мемарыял, які прысвечаны подзвігу савецкіх лётчыкаў экіпажа Мікалая Гастэла.
У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны 26 чэрвеня 1941 года, эскадрылья савецкіх самалётаў пад камандваннем капітана М. Ф. Гастэла, вылецела на бамбандзіроўку танкавай калоны гітлкраўскіх захопнікаў на дарозе Маладзечна – Радашковічы. У час бою ў самалёт М. Гастэла патрабіў снарад і ўзнік пажар. Савецкія лётчыкі накіравалі самалёт у самае скапленне нямецкіх танкаў і аўтамашын.
М. Гастэла пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, а астатнія члены экіпажа ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1 – й ступені.
У 1964 годзе быў усталяваны на месцы гэтых гераічных падзей помнік.
У 1976 годзе на месцы подзвігу экіпажа Гастэла быў адкрыты мемарыял. Скульптары А. Анікейчык, архітэктар Л. Левін, Ю. Градаў. Вышыня абеліска складае 10 метраў. Вышыня бюста 5 метраў. Абеліск нахілены да дарогі і завершаны бюстам Мікалая Гастэла. Дарога, якая вядзе ў гару, выкладзена каменнем і засыпана гравіем. На дарозе знаходзяцца схематычныя выявы крылаў 4 птушак з імёнамі лётчыкаў экіпажа М. Гастэла. Каля гары ўсталяваны 2 валуны, паміж якімі сцена з надпісам: «26 чэрвеня 1941 г. тут здзейсніў подзвіг экіпаж Героя Савецкага Саюза Мікалая Гастэлы.»
Пазней стала вядома, што подзвіг экіпажа М. Гастэла быў здзейснены крыху ў іншым месцы каля вёскі Мігаўка. А менавіта каля Радашковічаў зрабіў таран іншы экіпаж пад камандаваннем капітана А. Маслова. Пра гэта стала дакладна вядома толькі ў 1996 годзе.
Каментары
Усяго каментароў: 0