Знай свой край

Знай свой край

Дубрава. Бровар і фальварак Адамарын

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі р., Дубрава.

0

237

11.12.2024

Апісанне

У мястэчка Дубрава Маладзечанскага раёна прасцей за ўсё праехаць праз Вязынку ад Радашковіч, або з кальцавой дарогі. У 19 стагоддзі тут існавала сядзіба вядомага шляхецкага рода Хмараў. Ад сядзібы застаўся мураваны бровар, які ўзведзены з цэглы і бутаванга камяня. Каля Дубравы ў 19 стагоддзі існаваў фальварак Адамарын, дзе нарадзіліся вядомыя беларускія навукоўцы браты Бенедыкт і Уладзіслаў Дыбоўскія. У мясцовай школе Б. Дыбоўскаму (1833 – 1930) усталявана памятная шыльда. Пры школе маецца музей.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Літаратурны

Літаратурны

Гістарычнае

Гістарычнае

Заалагічны

Заалагічны

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.0935675
Даўгата: 27.0953029

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.12.2024

Дубрава. Бровар і фальварак Адамарын

У мястэчку Дубрава, а некаторыя пішуць назву, як Дуброва, Маладзечанскага раёна, ёсць некалькі старадаўніх помнікаў: гарадзішча, каталіцкі касцёл, праваслаўная царква і бровар. На працягу ўсёй гісторыі гаспадарамі тут былі розныя вядомыя на Беларусі прадстаўнікі заможнай шляхты і магнатаў.

У 19 стгоддзі Хмары будуюць свой маёнтак ад якога нічога не засталося да нашага часу, акрамя касцёла і бровара. У касцёле створана крыпта, дзе знайшлі свой спачын некалькі каленаў рода Хмараў. А на ўскрайку вёскі каля вадасховішча ёсць мураваны бровар.

Бровар мураваны, узведзены на мяжы 19 – 20 стагоддзяў з бутавага камяня і чырвонай цэглы. Будынак двухпавярховы з узвышанай цэнтральнай часткай, якая мае высокія стрэльчатыя вокны. Бровар нечым падобны на панскі палац. У мястэчку захавалася яшчэ некалькі гаспадарчых пабудоў: адзін будынак у паўзруйнаваным стане, таксама ўзведзены з цэглы і камяня, а другі – прыстасаваны пад жылы дом.

Побач з Дубравай быў фальварак Адамарын, дзе нарадзіліся выбітныя беларускія навукоўцы  Бенедзікт і Уладзіслаў Дыбоўскія. У мястэчку Дубрава на мясцовай школе ўсталявана памятная шыльда Бенядзікту Дыбоўскаму (1833 - 1930), дзе напісана : «У фальварку Адамарын ля в. Дубрава ў 1833 г. Нарадзіўся Бенедыкт Іванавіч Дыбоўскі актыўны ўдзельнік паўстання 1863 г.Буйны вучоны – біёлаг. Акадэмік.». Пры школе ёсць краязнаўчы музей.

Каментары

Усяго каментароў: 0