Мінск. Мемарыял «Востраў слёз»
Мемарыяльны комплекс
Беларусь, Мінская вобл., Мінск, каля Траецкага прадмесця.
0
637
07.09.2024
Апісанне
Мемарыял прысвечаны воінам – інтэрнацыяналістам, якія загінулі за межамі Беларусі і ў тым ліку ў Афганістане. Афіцыйная назва помніка «Востраў мужнасці і смутку». Востраў створаны каля Траецкага прадмесця на раке Свіслач. Мемарыял афіцыйна быў адчынены ў жніўні 1996 года.
Катэгорыі

Гістарычнае

З дзецьмі

Помнік архітэктуры

Актыўны адпачынак

Гідралагічны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.90970278
Даўгата: 27.55468047
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
07.09.2024
Мінск. Мемарыял «Востраў слёз»
Помнік ствараўся некалькі год на народныя ахвяраванні і дзяржаўныя сродкі.
Комплекс пабудаваны на востраве агульная плошча якога 0, 61 гектара. Будаўніцта пачалося яшчэ у 1988 годзе напрыканцы Афганскай вайны. Архітэктурнай дамінантай з'яўляецца капліца прататыпам якой узята царква Еўфрасінні Полацкай 12 стагоддзя. У інтэр'еры храма чатыры алтары з высечынымі імёнамі 771 воіна з Беларусі, якія загінулі ў Афганістане. Купал і сцены храма распісаны на біблескія матывы. Таксама ёсць выявы архангелаў Міхаіла і Гаўрыілы, якія яшчэ з часоў Грунвальдскай бітвы лічыліся апекунамі беларускіх воінаў. Ад Траецкага прадмесця ідзе невялікі перакідны мост і адразу перад капліцай знаходзіцца валун з абразом Божай Маці. Валун гэты быў закладзены яшчэ ў 1988 годзе на самым пачатку будаўніцтва мемарыяла. З левага боку ад капліцы знаходзіцца скульптура маленькага анёла, які плача, а побач камяні на кожным з каторых напісаны назвы правінцый у Афганістане, дзе адбываліся баі з савецкімі войскамі.
Сама капліца была пабудавана ў 1995 – 1996 гадах. Аўтарамі помніка з'яўляюцца скульптары Ю.Паўлаў, Г. Паўлава, А. Паўлаў, мастакі Т. Каралёва - Паўлава, М. Каралёў, інжынер В. Лапцэвіч, архітэктар Д. Хамякоў.
Каментары
Усяго каментароў: 0