Гарадок. Вадзяны млын.
Славутасьць
Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі раён, гарадок.
0
237
09.12.2024
Апісанне
На ўскраіне старажытнага мястэчка гарадок Маладзечанскага раёна на беразе ракі Заходняя Бярэзіна, знаходзіцца будынак каменнага вадзянога млына. Будынак пабудаваны ў канцы 19 стагоддзя і мае тры паверхі з гарышчам. Першы паверх, або падмурак, пабудаваны з бутавага каменя. На першым паверсе былі жорны для памолу. Потым муку падавалі на верхні паверх для ачысткі. Потым яе ссыпалі ў мяшкі і спускалі ў склеп.
Цяпер будынак млына знаходзіцца ў запушчаным стане.
Катэгорыі

Гістарычнае

Гідралагічны
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.16293368
Даўгата: 26.92024672
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
09.12.2024
Гарадок. Вадзяны млын
Мястэчка Гарадок у Маладзечанскім раёне мае даўнюю гісторыю і тут захавалася досыць багата помнікаў даўніны. Над вёскай узвышаецца ў самым цэнтры мураваная Траецкая царква 19 стагоддзя. Быў тут калісці і свой уласны замак ад якога захавалася замкавая гара – узвышша ў цэнтры мястэчка. Ёсць будынак мураванай сінагогі, грамадзянская забудова і іншыя помнікі даўніны.
Мяркуюць даследчыкі, што першыя пісьмовы ўзгадкі адносяцца да 12 стагоддзя. У часы Вялікага княства Літоўскага мястэчка належыла магнатам Радзівілам, потым перайшло да роду Кадніцкіх, якія тут пабудавалі сваю сядзібу. У 19 стагоддзі гаспадарамі тут сталі Тышкевічы.
На ўскраіне Гарадка каля вадасховішча, захаваўся будынак мураванага вадзянога млына. Некаторыя прымаюць гэты велічны шматпавярховы будынак за нейкі палац, ці панскую сядзібу. Але гэта звычайны прамысловы будынак, былы вадзяны млын.
Тут працякае рака Заходняя Бярэзіна, дзе напрыканцы 19 стагоддзя пабудавалі гэты млын. Будынак трохпавярховы з чардаком. Пабудаваны з бутавага камяня і цэглы. У плане млын мае прамавугольную форму. Тут ёсць бакавая шахта для турбіны. На першым паверсе размяшчаліся 3 падставы з жорнамі для грубага і дробнага памолу зерне, а таксама была крупадзёрка. Гэта ўсё прыводзілася ў рух ад вадзяной турбіны.
Фасады млына маюць багаты дэкор. Будынак зараз знаходзіцца ў занядбаным стане.
Каментары
Усяго каментароў: 0