Гарадзішча. Царква Узвіжэння Святога Крыжа.
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Гарадзішча.
0
98
31.01.2025
Апісанне
У Баранавіцкім раёне ў мястэчку Гарадзішча ёсць драўляная праваслаўная царква Узвіжэння Святога Крыжа. Храм узведзены ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Лiтоўскага, як уніяцкі. У 19 стагоддзі ў перыяд Расійскай імперыі перайшоў будынак да праваслаўных. Помнік створаны ў традыцыях беларускай драўлянай архітэктуры з элементамі рэтраспектыўна–рускага стылю. Будынак адрамантаваны. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.3246493
Даўгата: 26.00196392
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
31.01.2025
Гарадзішча. Царква Узвіжэння Святога Крыжа
У цэнтры мястэчка Гарадзішча Баранавіцкага раёна пабудавана драўляная праваслаўная царква Узвіжэння Святога Крыжа. Першапачаткова храм узведзены ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1764 годзе і фундатарам быў віленскі стараста князь Пац. Святыня належыла ўніяцкім вернікам.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай мястэчка апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1839 годзе уніяцтва было забаронена і храм перайшоў да праваслаўных. У 1879 годзе будынак значна перабудавалі ў рэтраспектыўна – рускім стылі.
У 1870 – я гады быў створаны драўляны іканастас. Каля царквы ў 1840 – я гады пабудавана драўляная званіца.
Помнік узведзены ў традыцыях беларускай драўлянай архітэктуры з элементамі рэтраспектыўна – рускага стылю. Будынак складаецца з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Малітоўная зала мае кубападобны аб'ём да якой прыбудавана пяціграная апсіда. Асноўны аб'ём накрыты чатырохсхільным двухярусным дахам. Завершаны купалам – цыбулінай на васьміграным барабане.
У інтэр'еры ёсць хоры. Каля царквы маюца старажытныя пахаванні. Тэрыторыя храма акружана каменным заборам. У апошнія гады ў царкве праведзены рамонт.
Каментары
Усяго каментароў: 0