Знай свой край

Знай свой край

Гарадзішча. Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі р., Гарадзішча.

0

134

31.01.2025

Апісанне

У мястэчку Гарадзішча, што паміж Баранавічамі і Навагрудкам, у цэнтры паселішча ёсць старажытны каталіцкі касцёл 17 – 18 стагоддзя. Помнік узведзены ў стылі барока ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У гады Расійскай імперыі касцёл перадалі праваслаўным і будынак перабудавалі. У перыяд Польскай дзяржавы будынак вярнулі каталікам. У апошнія гады будынак адрамантавалі. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.32742392
Даўгата: 26.00703866

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

31.01.2025

Гарадзішча. Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі

У Баранавіцкім раёне ў мястэчку Гарадзішча маецца шмат гістарычных мясцін і помнікаў архітэктуры. У цэнтры мястэчка ёсць мураваны старажытны каталіцкі касцёл. Храм пабудаваны ў 17 – 18 стагоддзі каля гандлёвай плошчы.

 Першы касцёл драўляны ў мястэчку пабудавалі яшчэ ў 15 стагоддзі за сродкі Некраша Валадковіча, або магнаты Хадкевічы. Таксама пабудавалі мураваную Траецкую царкву. У 17 стагоддзі оба храма прыйшлі ў заняпад і побач быў узведзены кальвініскі збор. Потым збор быў перабудаваны пад касцёл за сродкі Гаўрылы Керло.

Пасля другога падзела Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Гарадзішча апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Пасля анцірасійскага паўстання 1863 – 1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага касцёл перабудавалі пад праваслаўную царкву.

У часы Першай сусветнай вайны будынак быў моцна пашкоджаны. У 1919 годзе будынак зноў вярнулі каталікам.  У перыяд Польскай дзяржавы ў 1930 – я гады касцёл адрамантавалі і перабудавалі. Помнік узведзены ў стылі барока. Аднанефны храм пад двухсхільным дахам.

Каментары

Усяго каментароў: 0