Арабаўшчына. Помнік лётчыку У. Карвату
Мемарыяльны комплекс
Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Арабаўшчына.
0
131
01.02.2025
Апісанне
У мястэчку Арабаўшчына Баранавіцкага раёна ёсць два помніка, якія прысвечаны Герою Беларусі лётчыку Уладзіміру Мікалаевічу Карвату (1958 - 1996). У. Карват загінуў 23 мая 1996 года каля вёскі Арабаўшчына ў час правядзення вучэбна–трэніровачнага палёту. Самалёт пасля ўзлёта аказаўся неіспраўным і У. Карват спрабаваў адвесці машыну, якая падала, ад жылых масіваў вёсак.
Пасмяротна прысваена званне «Герой Беларусі». Карват стаў першым Героем Беларусі. Адзін памятны знак у выглядзе фрагмента самалёта ўсталяваны ў цэнтры Арабаўшчыны каля школы. І памятны валун усталявалі на месцы падзення самалёта.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.26175467
Даўгата: 26.0439913
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
01.02.2025
Арабаўшчына. Помнік лётчыку У. Карвату
Па шляху з Баранавіч на Навагрудак ёсць невялікае мястэчка Арабаўшчына. У мястэчку ёсць некалькі помнікаў і памятных знакаў. У самым цэнтры па трасе Р – 5 каля школы ёсць помнік, які прысвечаны Герою Беларусі Уладзіміру Карвату.
23 мая 1996 года каля Арабаўшчыны адбылася авіякатастрофа вайсковага самалёта Су – 27. У гэты дзень адбываўся трэніровачны палёт знішчальніка беларускай авіяцыі. У. Карват пачаў палёт у 22.44 і ў 22.52, калі самалёт знаходзіўся на вышыні 900 метраў на хуткасці 540 кіламетраў у гадзіну Карват паведаміў аб тэхнічнай неіспраўнасці самалёта.
З зямлі прыйшоў загад вяртацца тэрмінова на аэрадром. Пачалі прыходзіць паведамленні і пра іншыя непаладкі ў машыне. На вышыні ў 600 метраў перастала працаваць сістэма кіравання і лётчык атрымаў загад катапульціравацца. У гэты час самалёт знаходзіўся над вёскамі Вялікае Гацішча і Арабаўшчына і лётчык да апошняй хвіліны спрабаваў адвесці няспраўны самалёт у бок ад жылых масіваў. Самалёт разбіўся за кіламетр на захад ад Арабаўшчыны ў 22.54 праз 14 секунд пасля паведамлення пра тое, што самалёт стаў некіруемы.
Сведкамі гэтай катастрофы былі многія мясцовыя жыхары Арабашчыны, якія адразу паспяшаліся на дапамогу. Самалёт быў аб'яты полымем і лётчык загінуў пры падзенні самалёта. У. Карвата пахавалі 26 мая1996 года ў Брэсце і ў лістападзе 1996 года яму было прысвоена званне «Герой Беларусі».
Каментары
Усяго каментароў: 0