Знай свой край

Знай свой край

Паручын. Пакроўская царква.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Паручын.

0

72

03.02.2025

Апісанне

У Баранавіцкім раёне ў мястэчку Паручын ёсць драўляная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Пакрава Прасвятой Багародзіцы. Спачатку храм належыў уніятам, а потым у часы Расійскай імперыі перайшоў да праваслаўных. У інтэр'еры маецца іканастас і галерэя хораў, якія трымаюцца на двух слупах. Маецца старажытны абраз «Маці Божая з дзіцём». Перад царквой чатырохслупавая званіца. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.36229332
Даўгата: 26.00965228

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

03.02.2025

Паручын. Пакроўская царква.

У мястэчку Паручын паміж Баранавічамі і Навагрудкам у Баранавіцкім раёне ёсць драўляная царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы.

Храм пабудаваны на ўскраіне мястэчка на ўзвышшы на мясцовых могілках. Помнік узведзены ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1783 годзе. Святыня пабудавана па фундацыі каталіцкага святара са Слоніма Якава Кабылінскага.


Храм спачатку належыў уніяцкім вернікам, а ў часы Расійскай імперыі быў перададзены праваслаўным. Па інфармацыі за 1879 год, царква была пакрыта гонтам. Іканастас аднаярусны пафарбаваны ў перламутравы колер і меў дзевяць абразоў. Тры званы было на званіцы.


Настаяцелем Пакроўскай царквы быў Сафроній Гаховіч, якога рукапалажылі ў 1844 годзе. Пры храме працавала дзве школы і царкоўна–прыхадское папячыцельства. Затым святарамі ў розныя часы былі Іосіф Квяткоўскі, Сяргей Радакоўскі і Пётр Тамашэўскі.

У склад прыходу ўваходзіла больш двадцаці бліжэйшых вёсак. К вёсцы Ясенец была прыпісная царква Святога Мікалая з цудадзейным абразам Маці Божай.


Пакроўская царква пабудавана ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Мае тры асноўныя архітэктурныя часткі: прытвор, малітоўная зала і апсіда.

Над прытворам надбудавана двухярусная вежа–званіца. Падобна на тое, што вежа – званіца прыбудавана ў часы Расійскай імперыі, або Польскай дзяржавы. 

Каментары

Усяго каментароў: 0