Знай свой край

Знай свой край

Вялікая Мядзвядка. Сядзіба Ігната Дамейкі

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Гродзенская вобл., Карэліцкі район, Вялікая Мядзвядка

0

50

07.02.2025

Апісанне

У мястэчку Вялікая Мядзвядка Карэліцкага раёна захаваўся да нашага часу мураваны аднапавярховы флігель ад сядзібы роду Дамейкаў. Дом сядзібы быў аднапавярховы з двухпавярховым крылом. У 19 стагоддзі сядзібу наведаў мастак Н. Орда, які пакінуў малюнак сядзібы. У 1802 годзе ў сядзібе нарадзіўся навуковец і грамадскі дзеяч, нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка (1802 – 1889).

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.37593113
Даўгата: 26.36028196

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

07.02.2025

Вялікая Мядзвядка. Сядзіба Ігната Дамейкі.

У Карэліцкім раёне ў Мястэчку Вялікая Мядзвядка захаваліся парэшткі сядзібы Ігната Дамейкі. Недалёка ад сядзібы на мясцовых могілках знаходзіцца праваслаўная царква 18 стагоддзя.


 Упершыню мястэчка ў дакументах сустракаецца ў 17 стагоддзі ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага. У 1679 годзе маёнтак Мядзвядка упамінаецца ў дакументах, як маёмасць Пратасовічаў. У 1692 годзе маёнтак набыты Рымшамі. На працягу 18 – 19 стагоддзяў уладальнікі некалькі разоў мяняліся. Напрыканцы 18 стагодзя маёнтак належыў роду Дамейкаў. Менавіта ў гэтай сядзібе нарадзіўся навуковец і грамадскі дзеяч Ігнат Дамейка.


Ігнат Дамейка (1802 - 1889) – навуковец і пісьменнік, грамадскі дзеяч, сябра таварыства філаматаў, мемуарыст. Маці Дамейкі была роднай цёткай Марылі Верашчакі, якую пакахаў паэт Адам Міцкевіч. Маці была таксама сваячкай нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі. Навучаўся ў Віленскім універсітэце, дзе прымаў удзел у таемнай грамадскай арганізацыі таварыстве філаматаў разам з паэтамі Янам Чачотам і А. Міцкевічам.


Пасля арышту ў 1823 годзе за ўдзел у таварыстве быў пад следствам і высланы пад нагляд паліцыі ў радавы маёнтак. Пасля ўдзелу ў паўстанні ў 1830 – 31 гадоў у эміграцыі ў Францыі і Чылі, дзе займаўся навукай. За навуковую і грамадскую дзейнасць у Чылі залічаны да нацыянальнага героя краіны. У Сант'яга яму ўсталяваны помнік. У гонар Дамейкі названы мінерал і расліна, планета і невялікі горад у Чылі.


 Сядзібны дом быў мураваны, пабудаваны ў традыцыях народнага дойлідства і барока. Будынак быў П – падобны ў плане аднапавярховы да якога дабудаваны двухпавярховае левае крыло. У 19 стагоддзі мястэчка наведаў кампазітар і мастак Напалеон Орда, які пакінуў малюнак сядзібы.


 Да нашага часу захаваўся мураваны аднапавярховы флігель ад сядзібы. У мясцовай школе створаны музей імя Ігната Дамейкі.

Каментары

Усяго каментароў: 0