Вялікія Жухавічы. Царква Пятра і Паўла
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Карэліцкі район, Вялікія Жухавічы.
0
68
07.02.2025
Апісанне
У Карэліцкім раёне ў мястэчку Вялікія Жухавічы ёсць старажытная драўляная праваслаўная царква Пятра і Паўла. Храм пабудаваны ў 18 стагоддзі па фундацыі князя Радзівіла ў перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Святыня спачатку належыла ўніятам, а потым была перададзена праваслаўным у часы Расійскай імперыі. У інтэр'еры маецца іканастас з старажытнымі абразамі 18 – 19 стагоддзяў. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.41557802
Даўгата: 26.31861588
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
07.02.2025
Вялікія Жухавічы. Царква Пятра і Паўла.
У мястэчку Вялікія Жухавічы Карэліцкага раёна знаходзіцца драўляная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Пятра і Паўла. Храм пабудаваны, як уніяцкая царква ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага ў 1745 годзе. Святыня пабудавана за сродкі магната князя Караля Радзівіла.
Царква была прыпісана да царквы ў мястэчку Турэц, якое знаходзіцца па шляху з Карэлечаў на Мір. У часы Расійскай імперыі ў 1890 годзе пры храме была пабудавана драўляная царкоўна-прыхадская школа.
Храм складаецца з трох асноўных архітэктурных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Квадратны прытвор прыбудаваны да прамавугольнага зруба, дзе знаходзіцца малітоўная зала. Да асноўнага аб'ёма прыбудавана пяцігранная апсіда.
У інтэр'еры храма трохярусны іканастас з 11 абразамі. Маюцца старажытныя абразы 18 – 19 стагоддзяў: «Георгій Пераможца», «Маці Божая з дзіцём», «Апосталы Фама і Іаан», «Святая Кацярына».
У 19 стагоддзі каля царквы была пабудавана мураваная двухярусная вежа – званіца, якая накрыта шатровым дахам. На званіцы было чатыры званы. Над дахам на барабане знаходзіцца купал–цыбуліна. Званіца пабудавана з бутавага камяня з выкарыстаннем ізюмнай кладкі.
Царква ў апошнія гады адрамантаваная.
Каментары
Усяго каментароў: 0