Знай свой край

Знай свой край

Прасцi. Капліца Пратасевічаў.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Нясвіжскі раён, Прасцi

Апісанне

У мястэчку Прасці ў Нясвіжскім раёне на мясцовых могілках захавалася каменная капліца-пахавальня. Помнік узведзены ў 19 стагоддзі і асвечаны ў гонар Святога Станіслава. Храм узводзіўся як капліца-пахавальня для мясцовага шляхецкага роду Пратасевічаў.

З прыходам савецкай улады ў 1939 годзе храм зачынілі. Помнік пачаў разбурацца. У 2016 годзе праведзена рэстаўрацыя, і храм быў адноўлены.
Храм узведзены ў стылі эклектыкі. Капліца дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

06.03.2025

Прасцi. Капліца Пратасевічаў.

   У Нясвіжскім раёне прама каля трасы М1 ёсць мястэчка Прасцi. Тут на мясцовых могілках пабудавана каменная капліца. Калі храм быў пабудаваны дакладна не вядома. Лічыцца, што помнік быў узведзены ў сярэдзіне 19-га стагоддзя. Капліца была асвечана ў гонар Святога Станіслава.


          Капліца выкарыстоўвалася як капліца-пахавальня для шляхецкага роду Пратасевічаў. Таксама храм выкарыстоўваўся для набажэнстваў мясцовых каталікоў. Мястэчка пасля Рыжскага міру з 1921 года да прыходу савецкай улады ў 1939 годзе было пад уладай польскай дзяржавы. Пасля 1939 года ў савецкія часы капліцу зачынілі і паступова святыня была разрабавана.


           Помнік прыйшоў у заняпад і пачаў разбурацца. Яшчэ некалькі гадоў таму палова храма была разбурана. Але ў 2016 годзе была праведзена рэстаўрацыя старажытнага будынка, і храм цяпер адноўлены.


        Помнік узведзены ў стылі эклектыкі, і тут прысутнічаюць рысы трох архітэктурных стыляў: класіцызму, барока і неаготыкі. Будынак у плане прамавугольны, адназальны. На каменным падмурку.

Каментары