Вялікая Мядзвядка. Царква Ушэсця Гасподняга
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Карэліцкі район, Вялікая Мядзвядка
0
67
07.02.2025
Апісанне
У Карэліцкім раёне ў мястэчку Вялікая Мядзвядка ёсць царква Ушэсця Гасподняга. Храм пабудаваны ў 18 стагоддзі на мясцовых могілках за сродкі Францішка Яблонскага. Будынак драўляны. У царкве ў 1802 годзе быў ахрышчаны навуковец, грамадскі дзеяч і нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка (1802 – 1889), сядзіба якога знаходзіцца недалёка ад царквы. Помнік у апошні час адрамантаваны. Прылеглая тэрыторыя добраўпарадкавана. Царква дзейнічае
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.37355011
Даўгата: 26.36166598
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
07.02.2025
Вялікая Мядзвядка. Царква Ушэсця Гасподняга.
У мястэчку Вялікая Мядзвядка Карэліцкага раёна пабудавана драўляная праваслаўная царква Ушэсця Гасподняга. Храм узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства на мясцовых могілках. Помнік пабудаваны ў 1770 – 1780 – я гады за сродкі Францішка Яблонскага. Вытрымка з дакумента 1784 года: «Капліца Узнясення Гасподняга і пратэкцыі найяснейшай Дзевы Марыі ў в. Мядзвядка ў каляцыі вяльможнага Францішка Яблонскага, суддзі гродскага наваградскага. Добра збудаваная, брусаваная, гонтай крытая, з двума вялікімі жалезнымі купаламі і крыжамі. Бабінец з 2 – ма дзвярыма: на металічных завесах з унутраным замком, другія з драўляным засовам. Падлога і столь з тарчыц, вокнаў з дрэва зробленых шэсць. Хары і парэнчы перад алтаром упрыгожаны тачонымі балясінамі. Да царквы прымыкаюць дзве рызніцы на жалезных завесах…»
Пры храме працавала брацтва. У 1802 годзе ў храме быў ахрышчаны Ігнат Дамейка(1802 – 1889). У плане царква ўтварае прамавугольны будынак, які накрыты двухсхільным дахам. Над галоўным фасадам надбудавана чацвярыковая вежа – званіца. У інтэр'еры маюцца хоры.
У 2024 годзе праведзены рамонт. Побач знаходзіцца радавая сядзіба Ігната Дамейкі.
Каментары
Усяго каментароў: 0