Знай свой край

Знай свой край

Астраўкі. Царква Святога Георгія.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Нясвіжскі раён, Астраўкі.

0

4

06.03.2025

Апісанне

Каля трасы М1 у Нясвіжскім раёне знаходзіцца мястэчка Астраўкі, дзе пабудавана драўляная праваслаўная царква Святога Георгія. Храм узведзены ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі.

Першая царква пабудавана ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага.
Новую царкву ўзвялі ў 17 стагоддзі, і яна належала уніятам. Храм згарэў у 1837 годзе, і на яе месцы ў 1844 годзе пабудавалі новы праваслаўны храм Святога Георгія.

Помнік створаны ў традыцыях народнага дойлідства, і складаецца з 2 асноўных частак. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.35541498
Даўгата: 26.43266899

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

06.03.2025

Астраўкі. Царква Святога Георгія.

    У Нясвіжскім раёне каля трасы М1 ёсць мястэчка Астраўкі. На заходняй ускраіне мястэчка пабудавана драўляная праваслаўная царква Святога Георгія 19-га стагоддзя.


          Першая святыня на гэтым месцы была ўзведзена ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Лічаць даследчыкі, што фундатарам храма быў мітрапаліт кіеўскі Іаан Пратасевіч–Астроўскі. Мястэчка Астраўкі былі яго радавым маёнткам.


           Наступная царква пабудавана ў сярэдзіне 17 стагоддзя за сродкі Ганны Дольскай, якая была жонкай Ваўкавыскага суддзі Адама Пратасовіча. Святыня належыла ўніяцкім вернікам.


         У 17 стагоддзі ў храме меліся наступныя царкоўныя рэчы: кубак сярэбраны, крыж вялікі сярэбраны пазалочаны з 4 каштоўнымі камянямі і 13 іншымі камянямі, евангелле, псалтыр, 2 бібліі, кадзіла з бронзы, 2 падсвечніка з бронзы, 2 падсвечнка з олава, 2 ручніка, 1 абрус, 2 харугвы з тканіні і 2 харугвы з палатна, на званіцы 1 вялікі звон. Маецца абраз Божай Маці на якім 2 сярэбраныя пазалочаныя кароны, скіпетр сярэбраны, 4 таблічкі з каштоўнымі камянямі і многае іншае.


           Ужо ў часы Расійскай імперыі ў 1837 годзе ў час пажару моцна пацярпела ўніяцкая царква. На яе месцы ў 1844 годзе ўзвялі новы праваслаўны храм, які асвяцілі ў гонар Святога Георгія. Грошы на новую царкву далі таксама Пратасовічы.


          Будынак узведзены ў традыцыях беларускага народнага дойлідства. Храм складаецца з 2 зрубаў з 2 частак: малітоўная зала і апсіда. Асноўны аб'ём прамавугольны ў плане і да яго прыбудавана пяціграная апсіда. Над царквой надбудаваны купал на васьмерыковым барабане.


          Каля храма знаходзіца надмагільная капліца Пратасовіча і яшчэ некалькі старых пахаванняў. Царква ў апошнія гады адрамантавана.

Каментары

Усяго каментароў: 0