Дубянец. Царква Нараджэння Маці Божай
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Дубянец.
0
120
12.01.2025
Апісанне
У Столінскім раёне ёсць мястэчка Дубянец. Сярод мястэчка ў пачатку 18 стагоддзя была пабудавана праваслаўная драўляная царква ў гонар Нараджэння Маці Божай. Царква была пабудавана ў 1718 годзе за сродкі мясцовага шляхціча Колб – Сялецкага. У часы Расійскай імперыі прыход складаўся з 5 бліжэйшых вёсак. Храм узведзены ў стылі палескай школы драўлянага дойлідства з элементамі барока. Царква складаецца з 4 асноўных частак. Будынак адрамантаваны. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.03891812
Даўгата: 26.97676182
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.01.2025
Дубянец. Царква Нараджэння Маці Божай
Паміж Столінам і Давід – Гарадком знаходзіцца мястэчка Дубянец. Пасярод мястэчка ўзвышаецца драўляная праваслаўная царква 18 стагоддзя Нараджэння Маці Божай.
Першыя гістарычныя крыніцы ўпамінаюць Дубянец у пачатку 18 стагоддзя. У той перыяд Вялікага Княства Літоўскага гэтыя землі належылі Колб – Сялецкім, Шчытам і Каневічам.
Царква была пабудавана ў 1718 годзе па фундацыі мясцовага шляхціча Колб – Сялецкага. Па некаторым звесткам царква спачатку належыла ўніяцкім вернікам і толькі пазней перайшла да праваслаўных.
У 19 стагоддзі ў інтэр'еры быў аднаярусны драўляны іканастас з шасцю абразамі. Было таксама два найбольш шанаваныя абразы, якія былі напісаны на дошках: Святой Параскевы і Прасвятой Багародзіцы. Паводле мясцовай легенды абраз Багародзіцы з'явіўся на старой грушы, якая расла на мясцовым пагосце. Сярод літургічных рэчаў быў уніяцкі сярэбраны пацір 1770 года. Мелася тры евангелля. У царкоўным архіве былі метрычныя кнігі з запісамі з 1780 года. На вежы – званіцы было тры звона: адзін пуд, 2 і 4 пуда. Пры царкве была прыпісана яшчэ адна царква ў вёсцы Беражное і пяць могілак. Прыход царквы складаўся з пяці бліжэйшых вёсак. Прыхаджан было напрыканцы 19 стагоддзя 633 мужчын і 668 жанчын. Служылі пры царкве 2 святара: настаяцель і псаломшчык. Царкве належыла зямля сенакосная і пахатная 48 дзесяцін. Дом святара быў пабудаваны ў 1848 годзе. Мелася таксама памяшканне і для псаломшчыка.
Царква складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана трохярусная вежа – званіца васьмярык на чацвярыке. Над асноўным аб'ёмам надбудаваны масіўны купал. Царква ў апошнія гады адрэстаўравана.
Каментары
Усяго каментароў: 0