Дубай. Царква Святога Мікалая
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Дубай.
Апісанне
У мястэчку Дубай Столінскага раёна на самым ускрайку на мясцовых могілках знаходзіцца праваслаўная царква, якая асвечана ў гонар Святога МІкалая. Храм узведзены ў 1906 годзе ў псеўда – рускім стылі з элементамі неакласіцызма. Будынак складаецца з 4 асноўных частак. Святыня з часу сваёй пабудовы ніколі не зачынялася і працавала нават у часы СССР. У 2003 годзе царкву абрабавалі і вынеслі з храма 24 абразы. Некалькі год таму быў праведзены капітальны рамонт. Царква дзейнічае
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.01.2025
Дубай. Царква Святога Мікалая
На поўнач ад Століна у мястэчку з экзатычнай назвай Дубай пабудавана драўляная царква Святога Мікалая.
Мястэчка ўпершыню ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах у 1503 годзе. У розныя часы мясцовым маёнткам валодалі Карповічы, Камары, Каневічы і Шырмы. На ўскраіне мястэчка да нашага часу захавалася праваслаўная драўляная царква Святога Мікалая, якая была пабудавана ў перывяд з 1896 па 1906 гады. Аўтар праекта архітэктар В. Струвэ. Храм узведзены ў стылі неакласіцызма і ў псеўда – рускім стылі. Царква заўсёды працавала і ніколі за сваю гісторыю не зачынялася: ні ў часы Вялікай Айчыннай вайны, ні ў перыяд Савецкага Саюза.
У 2003 годзе святыня была абварована і былі страчаны 24 абразы і храмавыя рэчы. У 2011 годзе ў будынку быў праведзены рамонт, а ў 2014 годзе зроблены капітальны рамонт і створана новая сістэма ацяплення будынка.
Царква складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана трохярусная вежа – званіца: васьмярык на чацвярыке і завершаны шматграным шпілем з цыбулінай. Над асноўным аб'ёмам пабудавана пяць шатроў – цыбулін на круглых барабанах. Да асноўнага аб'ёму прыбудавана пяціграная апсіда з бакавымі сакрысціямі.
Каля царквы знаходзяцца мясцовыя могілкі. Перад храмам пабудавана брама з трымя цыбулінамі – шатрамі.