Знай свой край

Знай свой край

Белавуша. Траецкая царква

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Белавуша.

Апісанне

Каля Століна ёсць вялікае мястэчка Белавуша, дзе пабудавана драўляная праваслаўная царква Святой Троіцы. Мястэчка вядомае з 16 стагоддзя і першая праваслаўная царква ўпамінаецца ў 1833 годзе. Першы храм асвяцілі ў гонар Святога Духа. Новую драўляную царкву Святой Троіцы ўзвялі ў 1906 годзе. Будынак складаецца з 4 асноўных частак. У інтэр'еры ёсць чатырохярусны іканастас з абразамі і харугвямі. Святыня ў савецкія часы не зачынялася. Царква адрэстаўравана ў апошнія гады. Храм дзейнічае

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.01.2025

Белавуша. Траецкая царква

Па шляху з Століна на Давід – Гарадок знаходзіца мястэчка Белавуша на беразе ракі Гарынь. Пасярод мястэчка ўзвышаецца праваслаўная Траецкая царква. Белавуша ўпершыню ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах з 16 стагоддзя з часоў Вялікага Княства Літоўскага.

У часы Расійскай імперыі была пабудавана праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Духа. Храм быў узведзены ў 1833 годзе. Царква была драўляная, трохкупальная, пакрытая гонтавым дахам і трохярусным размяшчэннем акон. Побач знаходзілася драўляная званіца. У інтэр'еры быў пяціярусны іканастас з драўлянай рэззю і 36 абразамі. У 1866 годзе здарыўся моцны пажар, але царкву адбудавалі. Новую царкву на сродкі прыхаджан пабудавалі ў 1906 годзе. На мураваным падмурку ўзвялі драўляную царкву па праекту В. Струева. У час вайны і ў савецкія гады святыня заўсёды працавала.

  Царква складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана трохярусная вежа – званіца васьмярык над чацвярыком. Над асноўным аб'ёмам узвышаецца васьмігранны масіўны светлавы барабан, які завершаны купалам. У інтэр'еры чатырохярусны іканастас з абразамі і харугвямі. У апошнія гады храм быў адрэстаўраваны.

Каля царквы захавалася некалькі пахаванняў святароў

Каментары