Знай свой край

Знай свой край

Беражное. Царква Параскевы Пятніцы.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі раён, Беражное.

0

131

11.01.2025

Апісанне

У Столінскім раёне ёсць старажытнае мястэчка Беражное, дзе да нашага часу захавалася сядзіба Алёшаў і драўляная праваслаўная царква Святой Параскевы Пятніцы. Храм узведзены ў 19 стагоддзі на падмурку старой царквы. Будынак святыні некалькі разоў рамантаваўся і дабудоўваўся. У часы Польскай дзяржавы ў 1930–я гады надбудавана вежа-званіца. У савецкія гадзіны храм зачынілі пасля вайны, а маемасць разрабавалі. У 1989 годзе царкву вярнулi вернікам і адрамантавалі. Царква з'яўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння, які пабудаваны па традыцыях Палескага народнага дойлідства. Храм дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 51.99341867
Даўгата: 26.99193213

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.01.2025

Беражное. Царква Параскевы Пятніцы

У Столінскім раёне па шляху з Століна на Давід – Гарадок знаходзіца вялікае старажытнае мястэчка Беражное. Гістарычныя крыніцы ўпершыню ўзгадваюць мястэчка ў 1508 годзе пад назвай Беразное.

 Побач знаходзіцца маёнтак Стара – Беражное, які на працягу некалькіх стагоддзяў быў радавым гняздом вядомага рода Алешэй, адкуль паходзіць вядомы савецкі пісьменнік Юрый Алеша, аўтар казкі «Тры талсцяка».

 У Беражным быў старажытны храм 18 стагоддзя на падмурку якога ў часы Расійскай імперыі ў 1884 годзе пабудавалі драўляную царкву Параскевы Пятніцы. Помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння ўзведзены ў самым цэнтры мястэчка па традыцыям палескага народнага дойлідства. На мяжы стагоддзяў будынак храма перабудоўваўся. У часы Польскай дзяржавы ў 1935 – 1936 гадах была прыбудавана званіца да царквы. А пасля вялікай Айчыннай вайны па ініцыятыве старасты Ігнація Царыка і святара Якава Залуцкага прыбудавалі правы прыдзел у 1946 – 1947 гадах.

У 1961 годзе святыня была зачынена, а яе маёмасць разрабавана. У будынку быў абсталяваны вясковы музей, які працаваў да 1987 года. Па просьбам вернікаў у 1988 годзе храм вярнулі праваслаўным прыхаджанам і быў праведзены рамонт. Аднавіліся багаслужэнні ў 1989 годзе пасля асвячэння храма пратаірэем Яўгеніем Мінкевічам.

Царква складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор са званіцай, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Перад царквой узведзена новая брама і  мураваны забор.

Каментары

Усяго каментароў: 0