Знай свой край

Знай свой край

Лядзец. Царква Святога Георгія

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Лядзец.

0

114

12.01.2025

Апісанне

У мястэчку Лядзец Столінскага раёна пабудавана драўляная праваслаўная царква Святога Георгія. Храм узведзены ў 19 стагоддзі на грошы прыхаджан. З часу сваёй пабудовы царква ніколі не зачынялася. Да рэвалюцыі да царквы было прыпісана 5 бліжэйшых вёсак, дзе працавала 3 царкоўна - прыхадскія школы. Складаецца святыня з 4 асноўных частак.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.05984048
Даўгата: 27.08078124

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.01.2025

Лядзец. Царква Святога Георгія

У Столінскім раёне па дарозе на поўнач у накірунку Давід – Гарадка ёсць мястэчка Лядзец. Пасярод мястэчка пабудавана драўляная праваслаўная царква Святога Георгія.

 Назва мястэчка мае свае карані ад слова «ляды» што ў беларусаў называюць месца, дзе вырубілі лес.

 У 19 стагоддзі мястэчка належыла князьям Радзівілам і было часткай іх маёнтку ў Давід – Гарадку. Пасля Рыжскага міру 1921 года мястэчка было ў складзе Польскай дзяжавы. З 1939 года частка Савецкай Беларусі.  

Царква Святога Георгія была пабудавана ў 1869 годзе за сродкі і ахвяраванні прыхаджан. Пры царкве было двое служыцеляў: псаломшчык і святар. Пры царкве была зямля 43 дзесяціны. Дом для святара быў пабудаваны ў 1904 годзе. Пры царкве мелася тры царкоўна – прыхадскія школы. Прыход складаўся з пяці бліжэйшых вёсак. Царква заўсёды працавала і ніколі не зачынялася з часу сваёй пабудовы: ні ў часы вайны, ні ў гады СССР.

 У 2015 годзе быў праведзены капітальны рамонт, пасля чаго 27 жніўня адбылося асвячэнне храма архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім Стэфанам.

 Будынак царквы мае чатыры асноўныя часткі: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана вежа – званіца. Асноўны аб'ём накрыты чатырохскатным дахам і завершаны васьміграным барабанам з цыбулінай. 

Каментары

Усяго каментароў: 0