Струбніца. Сядзіба Біспінгаў.
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Мастаўлянскі район, Струбніца.
Апісанне
У мястэчку Струбніца Мастоўскага раёна захаваліся парэшткі сядзібы роду Біспінгаў.
Мястэчка ўпершышю ўпамінаецца ў дакументах у 15 стагоддзі і належыла розным гаспадарам. У 18 стагоддзі сядзіба перайшла да роду Біспінгаў. Была пабудавана вялікая гаспадарка і сядзіба з паркам і гаспадарчымі пабудовамі. У суседнім мястэчку Плябанаўцы Біспінгі фундавалі каталіцкі касцёл, каля якога захавалася некалькі пахаванняў гэтага рода. Да нашага часу захаваўся касцёл з пахаваннямі, некалькі гаспадарчых пабудоў і парк.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Паркавая зона
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
10.02.2025
Струбніца. Сядзіба Біспінгаў.
У Мастоўскім раёне ў мястэчку Струбніца захаваліся парэшткі сядзібы Біспінгаў. Упершыню ў гістарычных крыніцах мястэчка сустракаецца ў 15 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У гэты час яно належыла Мікалаю Зыгмунтовічу. У 1540 годзе належыць князю Сямёну Глінскаму. Затым становіца маёмасцю каралевы Боны. Каралева выдаткавала сродкі на будаўніцтва першага каталіцкага касцёла.
У 17 стагоддзі мястэчка ўласнасць Камаеўскіх.
Напрыканцы 18 стагоддзя Струбніца стала маёмасцю рода Біспінгаў нямецкага паходжання.
Галоўнай сядзібай Балеслава Біспінга, які займаў пасаду маршалка старадубскага, былі Галоўчыцы ў Ваўкавыскім павеце. Ён сябраваў з князем Аляксандрам Сапегай, які валодаў рэзідэнцыяй у Ружанах. Памёр Баляслаў у 1785 годзе і пахаваны ў склепе ў Дзярэчыне, а ў касцёле ў Ружанах у памяць аб сваім сябры князь Сапега загадаў усталяваць эпітафійную кампазіцыю з іскуственага мрамара. Помнік быў зроблены скульптарам Іосіфам Прукнерам. На саркафаге мемарыяльны надпіс і выява герба, партрэт Баляслава з лаўравым венком, а над ім скульптура анёла з трубой. Затым Струбніца належыць сыну Баляслава Яну Тадэушу (1741 – 1822). За яго сродкі зроблены дэкор у Траецкім касцёле ў суседняй вёсцы Плябанаўцы.
Яго малодшаму сыну Адаму перайшла Струбніца з сядзібай. Адам меў чын палкоўніка ў арміі Напалеона. На 1846 год ён у сядзібе меў фальварак і 4 вёскі, 2.473 дзесяціны зямлі, 255 сялян мужскога пола. У сядзібе быў бровар, два млыны, дзве карчмы і іншае. Потым гаспадарыў яго сын Каміл.
На сённяшні дзень захавалася некалькі гаспадарчых пабудоў, вадзяны млын, мураваная брама і парк.