Знай свой край

Знай свой край

Пескі. Касцёл Маці Божай Ружанцовай

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Мастаўлянскі район, Пескі.

0

64

11.02.2025

Апісанне

У мястэчку Пескі Мастоўскага раёна ёсць мураваны каталіцкі касцёл Маці Божай Ружанцовай. Першы каталіцкі храм у мястэчку быў пабудаваны магнатамі Сапегамі ў 17 – 18 стагоддзях у часы Вялікага Княства Літоўскага. Наступны касцёл драўляны ўзведзены ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі. У 1914 годзе замест драўлянага храма створаны мураваны касцёл з бутавага камяня ў стылі неаготыкі. У савецкія часы храм быў зачынены. Зараз будынак адрамантаваны. Касцёл дзейнічае. У інтэр'еры маецца некалькі неагатычных алтароў

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.35588386
Даўгата: 24.62363036

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.02.2025

Пескі. Касцёл Маці Божай Ружанцовай

У Мастоўскім раёне ў цэнтры у мястэчка Пескі пабудаваны мураваны каталіцкі касцёл. Храм асвячоны ў гонар Маці Божай Ружанцовай. Мястэчка Пескі вядомая з 17 стагоддзя з часоў Вялікага Княства Літоўскага. У той перыяд гэта было ўладаннем Сапегаў.

Пры Сапегах і быў пабудаваны першы касцёл у 17, або 18 стагоддзях. У часы Расійскай імперыі ў 1857 годзе, або ў 1877 годзе, быў узведзены апошні драўляны каталіцкі касцёл. Фундатарам храма быў граф Вацлаў Красіцкі.

У перыяд 1900 – 1914 гадах на месцы драўлянага касцёла будуецца новы мураваны каталіцкі храм за сродкі прыхаджан. Будынак узведзены ў стылі неаготыкі з бутавага камяня па праекту інжынера Даніева. Перад Другой сусветнай вайной прыход складаў паўтары тысячы чалавек. Пасля вайны касцёл зачынілі ў 1945 годзе і памяшканне прыстасавалі пад склад для збожжа. Касцёл перадалі вернікам толькі напрыканцы існавання Савецкага Саюза ў 1989 годзе. Пачалася рэстаўрацыя, якая была скончана ў 1997 годзе.

 Помнік аднавежавы, трохнефны храм базілікальнага тыпу з трансептам і пяціграннай апсідай. У інтэр'еры знахолдзіцца тры алтары, якія выкананы ў стылі неаготыкі. Алтары зроблены ў 1993 годзе мастаком Ф.Стрыецкім. Тытульны галоўны алтар Маці Божай Ружанцовай. Правы алтар – Найсвяцейшаму Сэрцу Панам Езуса. Левы алтар – Святога Максімільяна Кольбэ. Маюцца арганныя хоры.

Каментары

Усяго каментароў: 0