Пескі. Царква Святога Мікалая
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Мастаўлянскі район, Пескі.
0
68
11.02.2025
Апісанне
У цэнтры мястэчка Пескі пабудавана мураваная праваслаўная царква Святога Мікалая. Помнік узведзены ў рэтраспектыўна – рускім стылі ў 19 стагоддзі на месцы старой драўлянай царквы. Будынак складаецца з 4 асноўных архітэктурных частак. У інтэр'еры маецца двухярусны іканастас. Каштоўны абраз з гэтай святыні зараз знаходзіцца ў Мінску ў Музеі старажытнабеларускай культуры. Гэта «Прападобная Параскева з жыціем» 17 стагоддзя. Перад царквой узведзена мураваная брама.. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.35483368
Даўгата: 24.62689192
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
11.02.2025
Пескі. Царква Святога Мікалая
У Мастоўскім раёне ў мястэчку Пескі ёсць мураваная праваслаўная царква Святога Мікалая. Пескі ўпершыню ў гістарычных крыніцах ўзгадваюцца ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага.
У той час яны ўваходзілі ў склад Навагрудскага ваяводства Ваўкавыскага павета. Мястэчка належыла магнатам Сапегам і тут быў пабудаваны замак. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка ўвайшло ў склад Расійскай імперыі. На 1833 год у мястэчку было дзве драўляныя царквы, 110 дамоў, 15 піцейных дамоў і іншыя пабудовы.
У 1868 – 1870 гадах у цэнтры мястэчка была ўзведзена мураваная праваслаўная царква на месцы старой драўлянай царквы, якая ад часу спарахнела. Новы храм узведзены па праекту архітэктара з Гродна Мікалая Ціхвінскага. Сродкі выдаткаваў гаспадар маёнтка Масты ў колькасці звыш васьмі тысяч рублёў. Храм асвяцілі зімой 1870 года і царква разлічана на 300 чалавек. На 1899 год пры храме было звыш двух тысяч вернікаў з дзесяці вёсак. Пры царкве працавалі народнае вучылішча і царкоўна – прыхадская школа.
Помнік узведзены ў рэтраспектыўна – рускім стылі. Будынак складаецца з чатырох асноўных архітэктурных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Інтэр'ер зальнага тыпу. Маецца двухярусны іканастас.
Адзін каштоўны абраз з гэтага храма зараз знаходзіцца ў Мінску ў Музеі старажытнабеларускай культуры. Гэта абраз 17 стагоддзя «Прападобная Параскева з жыціем». Вакол царкоўнай тэрыторыі ўзведзена мураваная агароджа. Перад царквой мураваная брама.
Каментары
Усяго каментароў: 0