Знай свой край

Знай свой край

Алешавічы. Сядзіба Незабытоўскіх

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Гродзенская вобл., Мастоўскі район, Алешавічы.

0

77

09.02.2025

Апісанне

У мястэчку Алешавічы Мастоўскага раёна захаваліся парэшткі сядзібы Незабытоўскіх. У 18 стагоддзі першыя гаспадары сядзібы Барановічы пабудавалі палац і пасадзілі парк. У сярэдзіне 19 стагоддзя новыя гаспадары Незабытоўскія перабудавалі палац і ўзвялі гаспадарчыя пабудовы. У 1939 годзе з прыходам савецкай улады маёмасць у Незабытоўскіх была канфіскавана. Да нашага часу захаваўся парк і некалькі мураваных гаспадарчых пабудоў.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.51330564
Даўгата: 24.61049297

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

09.02.2025

Алешавічы. Сядзіба Незабытоўскіх.

У Мастоўскім раёне ў мястэчку Алешавічы засталіся парэшткі сядзібы Незабытоўскіх. У 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага мястэчка належыла Барановічам, якія пабудавалі тут сядзібу.

Потым сядзібу набыў Ян Незабытоўскі. Натупным гаспадаром быў яго сын Крыштаф, а потым унук Канстанцін. У сярэдзіне 19 стагоддзя К. Незабытоўскі зрабіў перабудову сядзібы па праекту архітэктара Адама Ідзкоўскага. Старэйшы сын Канстанціна Караль Станіслаў Незабытоўскі (1865 - 1952) стаў уладальнікам маёнтка. У 1920 годзе мястэчка перайшло да дачкі Караля Ірыне, якая была тут гаспадыняй да прыхода савецкай улады ў 1939 годзе.


 Палац, які пабудавалі Барановічы ў 18 стагоддзі, магчыма, што існаваў ужо ў 17 стагоддзі. У сярэдзіне 19 стагоддзя будынак перабудавалі і мы яго бачым на акварэлі Напалеона Орды. Гэта быў мураваны двухпавярховы будынак з цэнтральным рызалітам і тэрасай, якая абапіраецца на каланаду.


У інтэр'еры меўся вялікі вестыбюль з аднамаршавай лесвіцай. Былі таксама бібліятэка, «ружовы» і «блакітны» салоны. Над бальнай залай капліца і іншыя памяшканні. Падлога парадных пакояў мела ўзорысты паркет з дуба. Сцены палаца былі аздоблены шпалерамі. Атаплівалася памяшканне грубкамі 19 стагоддзя, якія былі аздоблены белым кафлем. Былі таксама мармуровыя каміны з барэльефамі. Вялікая калекцыя жывапісу мела больш за сто карцін – пераважна італьянскіх майстроў.


 Вакол палаца быў парк і гаспадарчыя пабудовы. Парк меў плошчу больш 10 гектараў. Парк заснаваны яшчэ ў 18 стагоддзі. Да нашага часу захавалася частка парку і некалькі гаспадарчых пабудоў у неагатычным стылі. Будынкі ўзведзены з цэглы і бутавага камяня.

Каментары

Усяго каментароў: 0